Афіцыйны сайт
12 чэрвеня 2019

На Астравеччыне забараняецца наведваць лясы

Рашэннем Астравецкага раённага выканаўчага камітэта ўведзена забарона на наведванне лясоў у сувязі з высокім класам пажарнай небяспекі і працяглым перыядам адсутнасці ападкаў. Даведацца аб зняцці забароны і класе пажарнай небяспекі можна на сайце ДЛГУ «Астравецкі лясгас».