Афіцыйны сайт
1 жніўня 2019

Трэцімі ў раёне «тысячнікамі» сталі гервятцы


На Астравеччыне абмалочана амаль палова плошчаў збожжавых і зернебабовых. Сёння на свой рахунак жаданую тысячу тон збожжа зноў запісалі хлебаробы КСУП «Гервяты» – маладзёжны экіпаж у складзе Валерыя Бучынскага і Кірыла Плаўскага.


У пары маладыя людзі працуюць першы раз, хоць для Валерыя сёлетняе жніво – чацвёртае.

– Кожнаму камбайнеру хочацца стаць «тысячнікам». Але такой мэты, прызнацца, перад сабой не ставіў – стараўся добра працаваць, і ўсё атрымалася, – падзяліўся Валерый.

Маладзёжны экіпаж прымаў віншаванні, Падзякі і грашовыя прэміі ад кіраўніцтва гаспадаркі, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і прафсаюзнай пярвічкі гаспадаркі.

2.jpg

3.jpg

4.jpg

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич