Афіцыйны сайт
15 лістапада 2019

У Беларусі спрошчана працэдура па спісанні маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржуласнасці

У Беларусі спрошчана працэдура і аптымізаваны парадак прыняцця рашэнняў па спісанні маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 764 ад 13 лістапада 2019 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакумент прыняты на падставе норм указа нумар 169 "Аб распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю".

Як растлумачылі ў Дзяржаўным камітэце па маёмасці, пастановай, у прыватнасці, дадзены азначэнні шэрагу тэрмінаў, дапоўнены падставы для спісання маёмасці.

У мэтах скарачэння тэрмінаў і спрашчэння працэдуры аптымізаваны парадак прыняцця рашэнняў па спісанні маёмасці і іх узгаднення. У прыватнасці, структурным падраздзяленням дзяржаўных органаў, дыпламатычным прадстаўніцтвам і консульскім установам Рэспублікі Беларусь, за якімі маёмасць рэспубліканскай формы ўласнасці замацавана на праве гаспадарчага ведання або аператыўнага ўпраўлення, а таксама недзяржаўным юрыдычным асобам, якім маёмасць перададзена па дагаворы бязвыплатнага карыстання, прадастаўлена права ва ўстаноўленых выпадках самастойна прымаць рашэнне аб яе спісанні. Пры гэтым адносна маёмасці, перададзенай па дагаворы бязвыплатнага карыстання, пазыкадавальнікі маюць права вызначыць выпадкі, у якіх рашэнне аб спісанні магчыма будзе прыняць толькі пасля ўзгаднення з імі.

З улікам спецыфікі работы дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь, за якімі маёмасць замацавана на праве аператыўнага ўпраўлення, спісанне маёмасці ў пэўных выпадках будзе ажыццяўляцца па ўзгадненні з Міністэрствам замежных спраў.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)