Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
10.06.2020

Уручэнне атэстатаў пройдзе ў школах Беларусі 10-11 чэрвеня

Уручэнне атэстатаў ва ўрачыстай абстаноўцы пройдзе ў школах Беларусі 10-11 чэрвеня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.

У гэтым годзе 9 класаў заканчваюць 86,6 тыс. вучняў, 11 класаў - 52,6 тыс. школьнікаў.

"Рашэнне аб фармаце мерапрыемства прымаецца канкрэтнай установай адукацыі, яе кіраўніком з удзелам бацькоўскага камітэта і па ўзгадненні з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам. У час правядзення мерапрыемстваў будуць прыняты ўсе неабходныя меры па арганізацыі бяспекі і захаванні здароўя навучэнцаў з улікам рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя. Акрамя таго, сумесна з органамі ўнутраных спраў будзе забяспечаны правапарадак", - расказалі ў прэс-службе.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI