Версія для друку
Памер
+
Друк

Сельская гаспадарка

13.01.2017

    

Да ýвагі фундатараý.
У адпаведнасці з пастановай Урада Міністраý Рэспублікі Беларусь ад 31.10.2016г. №889 «Аб мерах по рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.07.2016г. №253» дзяржаýнае прадпрыемства  «Міхалішкі» і раённае ýнітарнае прадпрыемства «Астравецкі саýгас «Падольскі» ýключаны ý пералік сельгасарганізацый, што падлягаюць дасудоваму аздараýленню. У дачыненні дадзеных прадпрыемстваý магчымы меры рэфармавання, узгаданыя Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2016 года №253 «Аб мерах па фінансавым аздараýленні сельскагаспадарчых арганізацый».

 




Структура
ýпраýлення сельскай гаспадаркі  і харчавання Астравецкага раённага выканаýчага камітэта

(231201 г.Астравец  Гродзенская вобл., вул. Кастрычніцкая, 5
ostrov@agro-grodno.by)

Документ без названия 

Пасада

Прозвішча,
Iмя,
Iмя па бацьку

Кантактны тэлефон

Першы намеснік старшыні райвыканкама  -  начальнік
ýпраýлення сельскай гаспадаркі і харчавання

Карніла
Iван Мар’янавіч

2-12-46;

факс 2-14-46

Першы намеснік начальніка ýпраýлення сельскай гаспадаркі і харчавання - начальнік аддзела арганізацыі вытворчасці

Умрыхіна
Вольга Віктараýна

2-13-46

Намеснік начальніка ýпраýлення сельскай гаспадаркі і харчавання - начальнік аддзела прагназавання, фінансавання і справаздачы ý АПК

Адула Вольга Віктараýна

2-16-97

Загадчык сектара раслінаводства

Чума
Віктар
Багданавіч

2-15-46

Намеснік начальніка аддзела арганізацыі вытворчасці - загадчык сектара жывёлагадоýлі

Ждановiч
Галіна
Леанідаýна

2-17-16

Документ без названия


СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА

Астравецкага раёна

         Аграрны сектар раёна прадстаўлены пяццю сельскагападарчымі арганізацыямі, у тым ліку камунальнымi сельскагаспадарчымi унітарнымi прадпрыемствамi «Гудагай», «Варняны», «Міхалішкі», раённым унітарным прадпрыемствам «Астравецкі саўгас «Падольскі». На тэрыторыі раёна функцыянуе 5 фермерскіх гаспадарак: «Світанак-Л»,  «Астравецкае», «Адраджэнне», «Ставы», «Руская мара». Плошча сельскагаспадарчых угоддзяў складае 51,7 тыс. га, з іх раллі – 34,2 тыс.га. Бал урадлівасці сельгасугоддзяў складае 28,6, раллі – 30,3.
Сельская гаспадарка раёна спецыялізуецца: – у раслінаводстве на вытворчасці зерня, рапсу, цукровых буракоў, бульбы; - у жывёлагадоўлі на вытворчасці малака, мяса буйной рагатай жывёлы і мяса свінняў.  
За 2018 год сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі раёна выраблена 56,7 тысяч тон малака, ад кожнай  каровы надоена 5545 кг. Рэалізавана малака ў заліковай вазе 51,1 тысяча тон, у тым ліку вышэйшым гатункам і гатункам «Экстра» – 65,4%, тлустасць малака– 3,7 %.
За 2018 года прадукцыя вырошчвання жывёлы склала 6793 тоны, у тым ліку буйной рагатай жывёлы – 5015 тон, свіней – 1778 тон. Сярэднесутачнае прыбаўленне буйной рагатай жывёлы склала 578 грам, свіней – 445 грам. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы на 01.01.2019г. склала 32910 галоў, свіней – 11055 галоў.
Валавы збор зерневых  і зернебабовых культур (без заліку кукурузы) у  вазе пасля доработкі склаў 39,0 тысяч тон, кукурузы на зерне – 3191 тона,  намалочана рапсу 2854 тон, накапана бульбы 5162 тоны,  цукровых буракоў  – 85,7 тысяч тон,  сабрана яблыкаў – 755 тон.
На ўборцы ўраджая ў гаспадарках раёна працавала 64 зернеўборачных камбайны, на  ўборцы цукровых буракоў – 5 камбайнаў.
Для нарыхтоўкі кармоў ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна задзейнічана 29 корманарыхтоўчых камбайнаў, у тым ліку 16 комплексаў з магутнасцю рухавіка звыш 300л.с. (John Deere-6850/7400, Jaguar-850/870, КВК -800), 9 прыставак для ўборкі кукурузы.
Сярэднеспісавая колькасць работнікаў за 2018 год склала 1876 чалавек, сярэднемесячная заработная плата работнікаў сельгаспрадпрыемстваў за 2018 год  склала 576 рублёў, выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг на аднаго сяреднеспісавага работніка – 37,4 тысячы рублёў, удзельная вага фонду заработнай платы (з адлічэннямі  ў ФСАН) ў выручцы – 25,6 %.
Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг за 2018 год склала 70,2 мільёнаў рублеў. Прыбытак ад рэалізацыі – 4,4 мільёны рублёў, рэнтабельнасць продажаў – 6,3 %. Стратных гаспадарак па прыбытку  ад рэалізацыі, а таксама па чыстаму прыбытку ў раёне няма.

     Кароткая характарыстыка камунальнага сельскагаспадарчага
ўнітарнага прадпрыемства «Гудагай»

           Камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Гудагай» (далей – дзяржаўнае прадпрыемства «Гудагай») знаходзіцца ў непасрэднай блізасці ад раённага цэнтра Астравец, цэнтральная сядзіба – аграгарадок Малі. Агульная зямельная плошча дзяржаўнага прадпрыемства «Гудагай» складае 11189 гектар.  З іх сельскагаспадарчых угоддзяў 10346 гектараў, у тым ліку 6457 гектараў раллі, 3889 гектараў лугавых угоддзяў. Бал урадлівасці сельгасугоддзяў складае 28,5, раллі – 30,0.
За 2018 год  гаспадаркай выраблена 18505 тон малака, надой на карову склаў 7529 кг. Рэалізавана малака ў заліковай вазе 17484 тоны, у тым ліку вышэйшым гатункам і гатункам «Экстра» – 85,3%, тлустасць малака – 3,8%.
За 2018 год прадукцыя вырошчвання буйной рагатай жывёлы склала 1525 тон. Сярэднесутачнае прыбаўленне буйной рагатай жывёлы склала 704 грамы. Пагалоўе буйной рагатай на 01.01.2019г. склала 8548 галоў.
Валавы збор зерневых  і зернебабовых культур (без заліку кукурузы) у  вазе пасля доработкі склаў 10,4 тысячы тон, кукурузы на зерне – 1550 тон, намалочана рапсу 861 тона, накопана бульбы 3836 тон, цукровых буракоў – 14,4 тысячы тон.    
Выручка ад реалізацыі прадукцыі, работ і паслуг за 2018 год склала 20,6 мільёнаў рублёў. Прыбытак ад рэалізацыі – 1,9 мільёны рублёў, рэнтабельнасць продажаў  – 9,2%.
Сярэднеспісавая колькасць работнікаў за 2018 год склала 449 чалавек, сярэднемесячная заработная плата – 762 рублі,  выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг на аднаго сярэднеспісавага работніка – 45,9 тысячы рублёў, удзельная вага фонду заработнай платы (з адлічэннямі  ў ФСАН) ў выручцы – 27,4 %.

 

Кароткая характарыстыка камунальнага сельскагаспадарчага
ўнітарнага прадпрыемства «Варняны»

              Камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Варняны» (далей – дзяржаўнае прадпрыемства «Варняны») займае цэнтральную частку Астравецкага раёна. Цэнтральная сядзіба – аграгарадок Варняны. Агульная зямельная плошча дзяржаўнага прадпрыемства «Варняны» складае 13500 гектараў.  З іх сельскагаспадарчых угоддзяў 12350 гектараў, у тым ліку 8885 гектараў раллі, 3365 гектараў лугавых угоддзяў. Бал урадлівасці сельгасугоддзяў складае 30,7, раллі – 31,7.
        За 2018 год гаспадаркай выраблена 10192 тоны малака, надой на карову склаў 4278 кг. Рэалізавана малака ў заліковай вазе 8438 тон тлустасцю 3,6%.
За 2018 год прадукцыя вырошчвання жывёлы склала 2385 тон, у тым ліку буйной рагатай жывёлы – 607 тон, свіней – 1778 тон. Сярэднесутачнае прыбаўленне буйной рагатай жывёлы склала 346 грам, свіней – 445 грам. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы на 01.01.2019г. склала 6431 галова, свіней – 11055 галоў.
Валавы збор зерневых  і зернебабовых культур (без заліку кукурузы) у  вазе пасля доработкі склаў 8,1 тысячы тон, кукурузы на зерне – 515 тон, намалочана рапсу 341 тона, накапана бульбы 96 тон, цукровых буракоў   – 14,4 тысячы тон, сабрана яблыкаў 755 тон.
Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг за 2018 год склала 15,1 мільёнаў рублёў.
Сярэднеспісавая колькасць работнікаў за 2018 год склала 509 чалавек, сярэднемесячная заработная плата – 487 рублеў, выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг на аднаго сярэднеспісавага работніка – 29,7 тысяч рублёў, удзельная вага фонду заработнай платы (з адлічэннямі  ў ФСАН) ў выручцы – 26,9 %.

Кароткая характарыстыка камунальнага сельскагаспадарчага
ўнітарнага прадпрыемства «Гервяты»

              Камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Гервяты» (далей – дзяржаўнае прадпрыемства «Гервяты») займае паўднёвую частку Астравецкага раёна. Цэнтральная сядзіба – аграгарадок Гервяты. Агульная зямельная плошча дзяржаўнага прадпрыемства «Гервяты» складае 13144 гектары.  З іх сельскагаспадарчых угоддзяў 12048 гектараў, у тым ліку 7836 гектараў раллі, 4212 гектары лугавых угоддзяў. Бал урадлівасці сельгасугоддзяў складае 30,1, раллі – 32,0.
        За 2018 год  гаспадаркай выраблена 14374 тоны малака, надой на карову склаў 6454 кг. Рэалізавана малака ў заліковай вазе 13268 тоны, у тым ліку вышэйшым гатункам і гатункам «Экстра» – 80,8%, тлустасць малака – 3,7%.
За 2018 года прадукцыя вырошчвання буйной рагатай жывёлы склала 1939 тон. Сярэднесутачнае прыбаўленне буйной рагатай жывёлы склала 730 грам. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы на 01.01.2019г. склала 9306 галоў.
Валавы збор зерневых  і зернебабовых культур (без заліку кукурузы) у  вазе пасля доработкі склаў 10,8 тысчы тоны, кукурузы на зерне – 603 тоны, намалочана рапсу 882 тоны, накапана бульбы  1168 тон, цукровых буракоў – 28,0 тысяч тон.
Выручка ад реалізацыі прадукцыі, работ і паслуг за 2018 год склала 20,8 мільёнаў рублёў, прыбытак ад рэалізацыі – 1,8 мільёны  рублёў, рэнтабельнасць продажаў  – 8,7%.
Сярэднеспісавая колькасць работнікаў за 2018 год склала 405 чалавек, сярэднемесячная заработная плата – 651 рубель,  выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг на аднаго сярэднеспісавага работніка – 51,4 тысячы рублёў, удзельная вага фонду заработнай платы (з адлічэннямі  ў ФСАН) ў выручцы – 20,5%.

Кароткая характарыстыка камунальнага сельскагаспадарчага
ўнітарнага прадпрыемства «Міхалішкі»

         Камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Міхалішкі» (далей – дзяржаўнае прадпрыемства «Міхалішкі») знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Астравецкага раёна. Цэнтральная сядзіба аграгарадок Міхалішкі – ў 30 кіламетрах ад раённага цэнтра і ў 40 км ад чыгуначнай станцыі.
Агульная зямельная плошча дзяржаўнага прадпрыемства «Міхалішкі» складае 11704 гектары.  З іх сельскагаспадарчых угоддзяý 9039 гектараў, у тым ліку 5322 гектар раллі, 3717 гектар лугавых угоддзяў. Бал урадлівасці сельгасугоддзяў складае 25,3, раллі – 27,7.
       За 2018 год  гаспадаркай выраблена 6331 тона малака, надой на карову склаў 4040 кг. Рэалізавана малака ў заліковай вазе 5549 тон.
За 2018 года прадукцыя вырошчвання буйной рагатай жывёлы склала 538 тон. Сярэднесутачнае прыбаўленне буйной рагатай жывёлы склала 517 грам. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы на 01.01.2019г. склала 4236 галоў.
Валавы збор зерневых  і зернебабовых культур (без заліку кукурузы) у  вазе пасля доработкі склаў 5,4 тысячы тон, кукурузы на зерне – 523 тоны, намалочана рапсу 395 тон, накапана цукровых буракоў – 16,7 тысячы тон.
Выручка ад реалізацыі прадукцыі, работ і паслуг за 2018 год склала  6,8 мільёнаў рублёў, прыбытак ад рэалізацыі – 597 тысяч  рублёў, рэнтабельнасць продажаў  – 8,3%.
Сярэднеспісавая колькасць работнікаў за 2018 год склала 252 чалавекі, сярэднемесячная заработная плата – 443 рублі,  выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг на аднаго сярэднеспісавага работніка – 28,4 тысячы рублёў, удзельная вага фонду заработнай платы (з адлічэннямі  ў ФСАН) ў выручцы – 26,8%.

   Кароткая характарыстыка раённага
ўнітарнага прадпрыемства «Астравецкі саўгас «Падольскі»

         Раённае ўнітарнае прадпрыемства «Астравецкі саўгас «Падольскі» (далей – РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі») знаходзіцца ў паўднёва-усходняй частцы Астравецкага раёна. Цэнтральная сядзіба знаходзіцца ў аграгарадку Рытань у 35 кіламетрах ад раённага цэнтра і ў 40 км ад чыгуначнай станцыі.
Агульная зямельная плошча РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» складае 9074 гектары.  З іх сельскагаспадарчых угоддзяў 7950 гектараў, у тым ліку 5662 гектары раллі, 2288 гектары лугавых угоддзяў. Бал урадлівасці сельгасугоддзяў складае 27,2, раллі – 28,7.
За 2018 год  гаспадаркай выраблена 7272 тоны малака, надой на карову склаў 4664 кг. Рэалізавана малака ў заліковай вазе 6396 тон, у тым ліку вышэйшым гатункам і гатункам «Экстра» – 91,0%, тлустасць малака – 3,71%. 
За 2018 год прадукцыя вырошчвання буйной рагатай жывёлы склала 407 тон. Сярэднесутачнае прыбаўленне буйной рагатай жывёлы склала 357 грам. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы на 01.01.2019г. склала 4389 галоў.
Валавы збор зерневых  і зернебабовых культур (без заліку кукурузы) у  вазе пасля доработкі склаў 4,2 тысячы тон, намалочана рапсу 375 тон, накапана цукровых буракоў – 9,9 тысяч тон.
Выручка ад реалізацыі прадукцыі, работ і паслуг за 2018 год склала 6,5  мільёнаў  рублёў. рэнтабельнасць продажаў  – 1,3%.
Сярэднеспісавая колькасць работнікаў за 2018 год склала 261 чалавек, сярэднемесячная заработная плата – 443 рублі,  выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг на аднаго сярэднеспісавага работніка – 24,9 тысячы рублёў.

Документ без названия

Назва гаспадаркі

Адрас

Прозвішча,
Iмя,
Iмя па бацьку кіраýніка гаспадаркі

нумары тэлефонаý

кіраýнік

дыспетчар

факс

Дзяржаýнае прадпрыемства «Гудагай»

231235
аг. Малі

Садоýскі Эдуард Iванaвiч

35-3-42

35-3-86

35-3-43

Дзяржаýнае прадпрыемства «Варняны»

231220
аг.Варняны

выконваючы абавязкi дырэктара Сачко Руслан Мікалаевіч

72-5-27

71-7-34

71-5-66

Дзяржаýнае прадпрыемства «Гервяты»

231213
аг. Гервяты

Жданаý
Iгар Уладзiмiравiч

72-9-82

73-6-91

73-5-98

 Дзяржаýнае прадпрыемства «Мiхалiшкi»

231230
аг.
Мiхалiшкi

Паýлоýскі Аляксей Міхайлавіч

75-8-45

75-8-47

75-8-40

РУП
«Астравецкi саýгас
«Падольскi»

231233
аг. Рытань

Кiрпа Дзянiс Валерיевiч

36-1-75

79-4-85

79-4-86

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://ostrovets.gov.by/by/selskoe-xozyaistvo-by/

© Астравецкі раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА