Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў
Паведамленні
29 чэрвеня 2020 года ў будынку Астравецкага раённага выканаўчага камітэта адбылося пасяджэнне Астравецкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім разгледжана пытанне :«Аб устанаўленні колькасці выбаршчыкаў, якія паставілі подпісы ў падтрымку прапановы аб вылучэнні кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь па Астравецкаму раёну»
Ф.И.О. |
|
Количество подписей избирателей, признанных достоверными |
ЛУКАШЭНКА |
|
8737 |
ЦЭПКАЛА |
|
207 |
29 чэрвеня 2020 г. адбылося пасяджэнне Астравецкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім разгледжана пытанне праверкі подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах, узгоднены праект рашэння Астравецкага раённага выканаўчага камітэта «Аб інфармаваннівыбаршчыкаў і прадвыбарнай агітацыі”
23 чэрвеня 2020 г. у 10.00 гадзін у памяшканні Астравецкага раённага выканаўчага камітэта (г. Астравец, вул. К. Маркса, д. 2) адбудзецца пасяджэнне Астравецкага раённага выканаўчага камітэта па пытанні фарміравання ўчастковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Відэазапіс пасяджэння будзе даступны на сайце Астравецкага раённага выканаўчага камітэта з 15.00 да 18.00 гадзін
***
Прыём дакументаў па вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў будынку Астравецкага раённага выканаўчага камітэта (г.Астравец, вул. К.Маркса, д.2) штодзённа па 21 чэрвеня 2020 ўключна з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00.
***
4 чэрвеня 2020 г. у 10.00 у вялікай зале Астравецкага райвыканкама адбудзецца паседжанне Астравецкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытанні ўзгаднення меж участкаў для галасавання.
***
21 мая 2020 года прайшло першае арганізацыйнае паседжанне Астравецкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім абраны:
СТАРШЫНЯ КАМІСІІ
Бычко Генадзь Паўлавіч
НАМЕСНІК СТАРШЫНІ КАМІСІІ
Кутовіч Марына Мар'янаўна
САКРАТАР КАМІСІІ
Грабоўская Алена Станіславаўна
ЧАС РАБОТЫ КАМІСІІ
Працоўныя дні – з 10.00 до 19.00, перапынак – з 14.00 до 15.00
субота – з 10.00 до 14.00
нядзеля – выхадны
Раённая камісія знаходзіцца па адрасе:
231201 г. Астравец, вул. К.Маркса, 2,
Тэлефон: 8 01591 75 2 39
***
19 мая 2020 г. у будынку Астравецкага раённага выканаўчага камітэта (г. Астравец, вул. К.Маркса, д.2.) адбудзецца сумеснае пасяджанне прэзідыума Астравецкага раённага Савета дэпутатаў і Астравецкага раённага выканаўчага камітэта па пытанні стварэння Астравецкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Пачатак у 10.00
Відэазапіс пасяджання будзе даступны на сайце Астравецкага раённага выканаўчага камітэта з 15.00 да 18.00 гадзін.
Прыём дакументаў па вылучэнні прадстаўнікоў у склад Астравецкай раённай выбарчай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбываецца ў будынку Астравецкага раённага выканаўчага камітэта (г. Астравец, вул. К.Маркса, д.2.) штодзённа да 17 мая 2020 г. уключна з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00.