Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231201, г. Островец,
пл. ул. К.Маркса, 2
Электронная почта:
ostrovrec@mail.grodno.by
Телефон: (8-015-91)-2-12-24
Факс: (8-015-91)-2-09-62

Достопримечательности

Дом охотника «Панская усадьба»

Адрес:  Островецкий район, д. Древеники
Тел: 375 (1591) 21477, 375 (29) 3465719, 375 (1591) 22061
Услуги:
Охотничий загородный комплекс построен на месте старинной усадьбы, принадлежавшей панам Блажевичам, и сегодня каждый желающий может запросто арендовать этот кусочек исторического края.
Здесь созданы все условия для пребывания охотников, туристов, грибников и других любителей природы, а также для проведения различных мероприятий. В доме 4 спальных комнаты на 12 койко-мест, кухня, зал с камином, 2 санузла, душ, печное и центральное отопление с котлом на твердом топливе. Изнутри и снаружи стены дома обшиты массивом дерева, на стенах охотничьи трофеи: головы кабанов, лосей, чучела птиц и пушных зверей.
Для удобства охотников и гостей в большой гостиной расставляются обеденные столы, где одновременно могут расположиться до 35 человек. Мягкая мебель, камин, многочисленные резные деревянные скульптуры придают отдыху дополнительный комфорт.
В доме имеется специальный оружейный шкаф, что позволяет не опасаться за сохранность оружия и боеприпасов.
Рядом с домом расположен курган, по легенде насыпанный ручным способом солдатами армии Наполеона. В последнее время появились догадки, что это связано с захоронением знаменитого клада императора, похищенного им при отступлении из Москвы.
В 1 км от дома охотника расположен вольер для содержания оленя благородного, оленя пятнистого, лани европейской, муфлона. Вольер состоит из трёх отсеков общей площадью 220 га.
Дополнительно посетителям комплекса предоставляются эксклюзивные возможности для отдыха: настоящая охотничья избушка с баней по-чёрному, охотничий стрелковый тир для стрельбы по «летающим тарелкам» и «бегущему кабану», тир для стрельбы из лука, посещение экологической тропы «У Альбеков», которая проходит по охотничьему комплексу, его историческим окрестностям и вольерам для содержания диких копытных животных, ну и, конечно, отдельная баня, оборудованная по самым современным стандартам. К Вашим услугам фотоохота и просто наблюдение за животными, обитающими в вольерах, со специальных вышек и площадок.
Комплекс «Панская усадьба» занимает площадь 4 га. Кроме самого дома охотника и бани, здесь есть старинная ледовня, переоборудованная под морозильник и комнату для разделки дичи, погреб и летний домик для отдыха 2 человек.

Республиканский ландшафтный заказник «Сорочанские озера»

Адрес: г.Островец, ул. Октябрьская, 3
Тел: 375(29)1183394
Услуги: 
Ландшафтный заказник «Сорочанские озера» представляет собой природный комплекс, включающий в себя такие озера, как  Клевей, Тумское, Голодзянка, Иодово и другие. Все они абсолютно разные, с разными экосистемами и типажами. Животный мир богат и разнообразен, много краснокнижных видов, редких земноводных. Заказник не зря назван ландшафтным – горки, холмы, котловины, которые заполнены озёрами – это по-настоящему красивое пейзажное место. Заказник стоит на коридоре миграции птиц. По оценке специалистов, в весенне-осеннее время в заказнике можно наблюдать 85% видового состава птиц Беларуси. На территории  заказника расположены три зоны отдыха: «Кайминское», «Тумское» и «Белое». В целом озера отличаются живописностью, что привлекает к ним внимание туристов.


Касцёл Святой Троіцы ў в. Гервяты (2 катэгорыя)

Рымска-каталіцкі храм. Адносіцца  да астравецкага дэканату Гродзенскай дыяцэзіі. Пабудаваны ў 1899—1903 гадах у неагатычным стылі. Адзін з самых высокіх касцёлаў Беларусі. Мясцовая парафія створана ў 1526 годзе, тады ж быў пабудаваны невялікі драўляны храм.

У 1899—1903 годзе на яго месцы архітэктарам Вацлавам Міхневічам быў узведзены велічны каменны храм. Вышыня званіцы — 61 метр, Гервяцкі касцёл уваходзіць у тройку самых высокіх храмаў Беларусі і з'яўляецца адным з самых лепшых узораў неагатычнага стылю ў краіне.

Пабудова ўяўляе сабой трохнефную аднавежавую базіліку з трансептам у заходняй частцы накрытую двухсхільным крыжовым дахам з чырвонай дахоўкі, сяродкрыжжа якога завершанае металічнай вежачкай, а грэбень — керамічнымі трохліснікамі. З усходу да галоўнага нефу прыбудаваная высокая двух'ярусная вежа-званіца, завершаная шпілем, яе бакавыя грані ў чацверыковым ніжнім ярусе аздобленыя аркатурай і нішамі, верхні васьмерыковы ярус з чатырох бакоў фланкіраваны дэкаратыўнымі пілонамі, астатнія расчлянёныя высокімі стральчатымі спаранымі вокнамі.

Сярэдні павышаны неф з нізкімі стральчатымі вокнамі ўмацаваны знешнімі чатырохступеньчатымі, завершанымі шпілямі-пінаклямі контрфорсамі з аркбутанамі, якія ствараюць актыўны рытм бакавых фасадаў. Паміж кожнай парай контрфорсаў на сценах бакавых нефаў размешчаныя па два высокія спараныя стральчатыя акны з дэкаратыўнымі «ружамі» ў завяршэнні. Бакавыя фасады храму ўпрыгожаныя аркатурназубчастым поясам, антаблемент мае фрыз са стылізаваным арнаментам у выглядзе трохступеньчатых зубцоў і карніз.

Ідэнтычна вырашаныя алтарны фасад і тарцы трансепта маюць чатырох'ярусную кампазіцыю з вылучэннем павышанай цэнтральнай часткі, завершанай гатычным атыкам з трыма вежачкамі, фланкіраваным двума контрфорсамі з аркбутанамі, якія злучаюць атык з контрфорсамі. Галоўны уваход афармляе перспектыўны партал, завершанывімпергам і «ружай». Унутры нефы перакрытыя крыжовымі нервюрнымі скляпеннямі на стральчатых падпружных арках. Калоны маюць складаную прафіліроўку і нагадваюць гурты калон старажытных гатычных сабораў. У алтары зберагліся фрагменты каляровых вітражоў.

Перад храмам стаяць некалькі драўляных крыжоў з багатай разьбой, што характэрна для літоўскіх храмаў. Вакол храма разбіты ландшафтны парк з рэдкімі дэкаратыўнымі раслінамі і фігурамі апосталаў.

Храм называюць “маленькай Швейцарыяй” і “беларускім Нотр-Дамам”.У адпаведнасці з шэрагам апытанняў, ён прызнаны самым прыгожым касцёлам Беларусі.

Касцёл Увазнясення Святога Крыжа ў в. Быстрыца (2 катэгорыя)

Помнік архітэктуры ранняга барока. Пабудаваны ў сярэдзіне XVI ст. па загаду польскага караля Жыгімонта I. У 1760 г. перабудаваны ў стылі ракако.

Аднанефны дзвюхвежавы з пяціграннай апсідай (да яе з поўначы прыбудавана сакрыстыя) мураваны храм мае сіметрычна-восевую падоўжаную кампазіцыю. У сілуэце будынку дамінуюць две чатырох'ярусныя вежы галоўнага фасада, лёгкія і струменістыя па архітэктарнай трактоўцы (вязкі пілястраў, скразная аркатура вежаў, высокія нішы). Вежы аб'яднаны трохвугольным шчытом, за якім схаваны двухсхільны (вальмавы над апсідай) дах. Вертыкальнасць фасаду з увагнута-пукатымі хвалістымі плоскасцямі сцен і карнізнымі паясамі падкрэслівае гарызантальная рустоўка цокаля. Бакавыя фасады і апсіда вырашаныя плоскасна, сіметрычна расчлянёны парамі арачных вакон і тонкімі падвойнымі лапаткамі ў прасценках, апярэзаны прафіляваным антаблементам. Зала касцёлу перакрытая цыліндрычным на папружных арках скляпеннем, якое пераходзіць у конху апсіды, сакрыстыя —цыліндрычным з распалубкамі. Скляпенні дэкарыраваны арнаментальнай размалёукай XIX ст. Сцены крапаваны падвойнымі канеліраванымі пілястрамі, завершаны моцным прафіляваным антаблементам. Пластыка-дэкаратыўны акцэнт інтэр'еру — галоўны алтар, разгорнуты па гранях апсіды і падзелены крапаваным антаблементам на два ярусы. Складаная калонна-пілястравая кампазіцыя першага яруса, выкананая з карычневага стука і з пазалотай на капітэлях, фланкіраваная дзвюма драўлянымі скульптурамі апосталаў. У адным барочна-ракайльным стылі зробленыя і два меншыя па маштабе кулісныя алтары.

 

Архітэктурны ансамбль цэнтра в. Варняны (2 катэгорыя)

 Архітэктурны ансамбль цэнтра Варнян — помнік горадабудаўніцтва барока. Сфарміраваўся ў 1760—1770-я гады.

Арганізаваны па рэгулярнай планіровачнай схеме вакол вялікай выцягнутай прамавугольнай у плане плошчы. Дамінанта ансамбля — Георгіеўскі касцёл, які замыкае плошчу з усходняга боку. Два фланкіруючыя дамы (дом аптэкара і плябанія) ствараюць перад касцёлам раскрыты на плошчу курданёр з акруглай па абрысу агароджай. На заходнім баку плошчы быў палацава-паркавы комплекс (не захаваўся). Паўднёвы і паўночны бакі плошчы фарміруюць два рады тыпавой жылой забудовы, аб'яднанай у адзіны фронт каменнымі прасценкамі з арачнымі праездамі. У забудову ўваходзілі карчма і гандлёвыя рады.

Касцёл Святога Георгія пабудаваны ў 1767—1769 гг. у стылі позняга барока (дабудаваны ў 1880 г., 1909 г.). Фундатарка — уладальніца Варнян М. Абрамовіч, архітэктар — А. Казакоўскі. Дзвюхвежавы аднанефны мураваны храм з трансептам. Архітэктарская пластыка (прафіляваныя цягі, ліштвы, вязкі пілястраў, раскрапоўкі, фігурныя завяршэнні вежаў і шчыта) сканцэнтраваная на галоўным фасадзе. Бакавыя фасады расчлянёныя арачнымі вокнамі і падвойнымі пілястрамі ў прасценках. Унутры неф перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі на папружных арках. Над уваходам хоры з крывалінейным парапетам.

Мураваныя двухпавярховыя плябанія і дом аптэкара (1770 г.) — прамавугольныя ў плане будынкі з высокімі вальмавымі дахамі. Фасады рытмічна расчлянёныя шырокімі лапаткамі і прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Планіроўка анфіладная з вестыбюлем і лесвіцай у цэнтры. Памяшканні першых паверхаў перакрытыякрыжовымі скляпеннямі.

На двух падоўжаных баках плошчы размяшчаліся па восем аднатыпных драўляных аднапавярховых жылых дамоў, накрытых вальмавымі дахамі (зберагліся часткова). Мураваныя сцены іх фасадаў, злучаныяя паміж сабой арачнымі праездамі, утваралі суцэльны фронт вулічнай забудовы.

У палацава-паркавы комплекс, створаны ў другой палове XVIII — 1-й палове XIX ст., уваходзілі двухпавярховы мураваны палац, два сіметрычныя драўляныя флігелі, якія ўтваралі паўадкрыты двор, і парк з вадаёмам. Тэрыторыя парку аддзялялася ад плошчы мураванай агароджай з брамай, ад яе да касцёла вяла ліпавая алея. Захавалася неагатычная вежа (пачатак XX ст.) на востраве, які звязаны з паркам драўляным мастком.

 Касцёл Святога Міхаіла з агароджай і брамай ў в. Міхалішкі

Дэкаратыўнае аздабленне інтэр’ера касцёла: дзевяць алтароў, гарэльефныя кампазіцыі і арнаментальныя рэльефы, амбон, краты бакавых капліц (2 катэгорыя)

Помнік сармацкага барока Вялікага Княства Літоўскага. Над ім працавалі запрошаныя для гэтага архітэктар Крыштаф Пэнс і скульптар П'етра Перці.

Касцёл узведзены ў 1653 г. паводле праекта віленскага архітэктара - бельгійца Крыштафа Пенса на месцы папярэдняга драўлянага храма.

Касцёл двухвежавы, аднанефавы. Да прамавугольнага ў плане асноўнага аб'ёму з паўночнага ўсходу прымыкае пяцігранная апсіда з дзвюма невысокімі сакрысціямі. Асноўны аб'ём накрыты двухсхільным дахам з вальмамі над апсідай. Галоўны фасад падзелены на два ярусы простым карнізам, завершаны чацверыкамі вежаў з чатырохсхільнымі шатровымі дахамі і атыкавым франтонам паміж імі. Нязначны перапад вышынь зальнай часткі, апсіды і вежаў стварае ступеньчатасць сілуэта будынка. Пры ўваходзе невысокі паўкруглы аб'ём накрыты конусападобным дахам. Сцены прарэзаны вокнамі з паўцыркульнымі завяршэннямі і раскрапаваны філянговымі нішамі.

У інтэр'еры асноўны аб'ём мае цыліндрычнае перакрыцце з распалубкамі на папружных арках, якія пераходзяць у магутныя пілястры. Алтарная частка з паўцыркульнымі арачнымі праёмамі. Пад хорамі размешчаны два ўваходы ў ніжнія ярусы вежаў, дзе знаходзяцца капліцы. Сцены паўкруглага аб'ёму члянёны шасцю паўцыркульнымі нішамі для скульптур. У аздабленні касцёла ў 1684–1700 гг. прымала ўдзел група замежных дэкаратараў у складзе Джаванні Марыя Галі, Андрэа Капонэ, сына архітэктара Яна Пенса пад кіраўніцтвам прыдворнага мастака Яна Казіміра Сапегі — П'етра Перці з удзелам мясцовага майстра Мікалая Жылевіча. У дэкаратыўным убранні, сканцэнтраваным на паверхні сцен цэнтральнага аб'ёму, дамінуюць бела-блакітныя стукавыя барэльефы з выявамі святых і пышны раслінны арнамент, які аб'ядноўвае ўвесь дэкор у адзінае пластычнае цэлае.

Асаблівым багаццем вылучаецца аздоба двух'яруснага галоўнага алтара з вітымі калонкамі. Па карнізе першага трохчасткавага яруса фігуры ўкленчаных епіскапаў, у цэнтры фігуры двух анёлаў. У навершы алтара рэльеф «Новазапаветная Тройца». Галоўны алтар, як і восем іншых, абрамлены акантам, з завіткоў якога нібы вырастаюць галовы дракона, сірэн і іншых фантастычных істот. На шырокіх сценавых пілонах гарэльефы 12 апосталаў. Пастаўленыя на квадратныя кансолі з маскаронамі розных тыпаў і памераў, яны амаль поўнасцю аддзелены ад сцен і ствараюць эфект руху. У прасценках паміж пілонамі знаходзяцца стукавыя алтары ў пышных барочных абрамленнях. Два бакавыя алтары з вітымі калонкамі і пілястрамі, якія падтрымліваюць папружную арку. У ляпных рамах алтарныя карціны: «Святая Сям'я» ў срэбным з пазалотай абкладзе пачатку XVIII ст., «Маці Божая Ружанцавая» (пачатак XIX ст.). Побач з карцінамі сюжэтныя барэльефы. Амбон, упрыгожаны пазалочаным раслінным арнаментам, падтрымліваецца ўнізе разным арлом, які трымае ў кіпцюрах картуш з гербам Бжастоўскіх. Балдахін драўляны, разны, у выглядзе кароны.

Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў пасёлку Гудагай (2 катэгорыя)

Помнік драўлянага дойлідства. Пабудаваны ў 1764 г. пры кляштары кармелітаў (не захаваўся) у стылі барока.

Асноўны прамавугольны ў плане зруб накрыты агульным дахам з пластычна выгнутымі вальмамі над пяціграннай апсідай і шатровымі вежачкамі па краях вільчыка. Раней касцёл быў дзвюхвежавы — па баках трохвугольнагафрантону ўзвышаліся два чацверыкі з гранёнымі купалкамі. Да галоўнага фасада прыбудаваныя ўваходны тамбур, па баках апсіды — нізкія сакрыстыі. Сцены вертыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі, прарэзаныя лучковымі вокнамі ў плоскіх ліштвах, умацаваныя брусамі-сцяжкамі, завершаныя прафіляваным карнізам. Уваходныя дзверы аформленыя дэкаратыўнай укладкай шалёўкі складанага малюнка.

Інтэр'ер зальны, на тарцовай сцяне апсіды кансольна размешчаная скульптура «Распяцце» пад трохвугольнай навіссю. Зала храма перакрыта плоскай столлю. Над уваходам на двух слупах хоры з арганам ракайльна-класіцыстычнай трактоўкі. Інтэр'ер упрыгожваюць тры драўляныя алтары канца XVIII ст., выкананыя ў стылі ранняга класіцызму. Алтары трохчасткавыя, у іх дэкоры выкарыстаныя іанічная каланада, драўляная скульптура, разныарнамент, капітэлі і ківоты пазалочаныя, чаканныя аправы алтарных абразоў. З боку ад галоўнага фасада размешчана аднаярусная каркасная квадратная ў сячэнні званіца з шатровым завяршэннем.

Касцёл Святога Георгія ў в. Варона (2 катэгорыя)

Помнік архітэктуры позняга барока. Пабудаваны з цэглы на паўночнай ускраіне вёскі ў сярэдзіне XVIII ст., напаўзруйнаваны ў 1943 г., адбудаваны ў 2002 г.

Будынак прамавугольны ў плане, накрыты высокім двухсхільным дахам. З паўночна-ўсходняга боку да касцёлу прымыкае квадратная ў плане сакрыстыя (пабудаваная ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя). Галоўны фасад касцёла завершаны трохярусным атыкавым франтонам. Ніжні прамавугольны ярус з'яўляецца асновай фігурнага шчыта і вежачкі, якія ўзвышаюцца над відьчыкам даху. Плоскасць галоўнага фасада прарэзаная лучковым уваходным праёмам і невялікім прамавугольным акном у ніжнім ярусе франтону. Бакавыя сцены расчлянёныя пілонамі, вырашанымі накшталт контрфорсаў, вуглы будынку апрацаваныя шырокімі пілястрамі.

Інтэр'ер зальны з плоскай столлю. Сцены расчлянёныя пілястрамі, над імі —фрэскавыя выявы апосталаў. У алтарнай сцяне невялікая ніша і фрэскавая выява перспектыўнага алтара з калонамі іанічнага ордэра, антаблементам і конхай над ім. Размалёўка столі імітуе купал. Пры ўваходзе — хоры. Драўляная агароджа хораў размаляваная (нішы з разеткамі).

7.Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў в.Кемелішкі

(3 катэгорыя)

Узведзены ў 1781 г. фундатарам Станіславам Прушынскім драўляны касцёл, асвечаны біскупам Д. Пілхоўскім у 1799 г. Касцёл, перабудаваны ў 1900 г., з’яўляецца узорам інтэрпрэтацыі элементаў неаготыкі ў драўляным дойлідстве.

Будынак імітуе мураваную трохнефавую базіліку з трансептам і дзвюма чацверыковымі вежамі на галоўным фасадзе. Верхнія васьмігранныя ярусы вежаў завершаны вастраверхімі шатрамі, аздобленымі франтончыкамі-вімпергамі па баках свету. Двухсхільны дах трансепта больш нізкі за асноўны і адпавядае па вышыні такому ж даху над уваходным чатырохкалонным ганкам. Нарастанне вышынь дахаў, рамантычныя завяршэнні вежаў надаюць маляўнічасць і разнастайнасць аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі і дэкаратыўнаму вырашэнню збудавання. Вокны маюць лучковыя завяршэнні, на тарцах трансепта – рамбічныя люнеты. Сцены ашаляваны гарызантальна, з цокальнай панэллю, і ўмацаваны сцяжкамі.

Інтэр’ер падзелены шасцю слупамі на 3 нефы, пры ўваходзе вылучаны нартэкс. На поўдзень ад касцёла размешчана трохпралётная мураваная брама і драўляная трох’ярусная чацверыковая званіца, накрытая чатырохсхільным шатром-“каўпаком” з вастраверхай сігнатуркай.

* * *

Троіцкая царква старавераў ва ўрочышчы Стрыпішкі (3 катэгорыя)

Пабудавана ў XVIII – XIX ст. на тэрыторыі Падольскага сельсавета.

Асноўны прамавугольны зруб накрыты двухсхільным дахам з трохвугольным франтонам на галоўным фасадзе, які мае дэкаратыўную ашалёўку ў “ёлачку”. Невысокія бакавыя галерэі надаюць будынку выгляд базілікі. Сцены не ашаляваны, але завершаны карнізам з разьбянымі “падзорамі”. Арыгінальнае вырашэнне мае ўваходны ганак у выглядзе двухсхільнага дашка на драўляных кансольных апорах з падкосамі, так званымі падчэнямі. Праваслаўную стылістыку надае храму надбудаваны над бабінцам чацверыковая вежа-званіца з цыбулепадобнай галоўкай.

Архіўныя і бібліяграфічныя звесткі аб царкве старавераў вельмі абмежаваныя.

Па некаторых звестках царква ва ўрочышчы Стрыпішкі была пабудавана ў XVIII ст. У другой палове ХІХ ст. храм быў часткова перабудаваны.

Паводле архіўных дакументаў, Стрыпішская абшчына заснавана ў 1893 г. У 1910 г. была пабудавана новая драўляная царква, якая захавалася да нашага часу. У 1920-30-я гг. царква дзейнічала. Стрыпішская стараверская абшчына налічвала ў 1925 г. 625 прыхажан. Адносілася да стараверскай царквы Польшчы.

 * * *

 Касцёл Святых Касмы і Даміяна, г.Астравец (3 катэгорыя)

Помнік архітэктуры класіцызму. Архітэктар Аўгуст Касакоўскі. Знаходзіцца на месцы старажытнага касцёла і кляштара дамініканцаў, узведзенага магнатамі Корсакамі ў 1616—1618 гг. Пабудаваны ў 1785—1787 гг. з цэглы на месцы старажытнага драўлянага касцёла. У 1866 г. храм перабудаваны пад праваслаўную царкву. Касцёл дзейнічае. У жніўні 2016 года Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь касцёлу нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі рэгіянальнага значэння.

Уяўляе сабой трохнефную базіліку з плоскай алтарнай сцяной прэсбітэрыя і фасадам-нартэксам, які мусіў быць двухвежавым. Усе часткі храма храма аб'яднаны ў строгім прамавугольным аб'ёме, накрыты пасля перабудовы агульным пакатым дахам. Пры перадачы касцёла пад праваслаўную царкву ў 1866 г. над ім узвялі несапраўдны купал з цубуляй. Архітэктурна-дэкаратыўны акцэнт створаны на галоўным фасадзе. Яго двух'ярусная сіметрычна-восевая кампазіцыя вылучаная па цэнтры чатырохкалонныміанічным порцікам з трохвугольным франтонам, фасад крапаваны пілястрамі таго ж ордара. Другі ярус — высокі парапет з дзвюхгранным шчытом па цэнтры і крапоўкай арачнымі нішамі па баках (надбудаваны ў другой палове XIX ст.). Верхнія ярусы вежаў адсутніцаюць, іх ніжнія чацверыкі завяршае масіўны атык, аздоблены падобным на старажытнарускую трохлопасцевую арку-нішу і па баках крапаваны арачнымі нішамі. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёныя высока ўзнятымі арачнымі аконнымі праёмамі, шырокімі лапаткамі ў прасценках і завершаныя развітым карнізам. За манументальнай класіцыстычнай стылістыкай фасада ўжо складана заўважыць барочную сутнасць фрхітэктонікі святыні.

Унутраная прастора храму падзеленая чатырма слупамі на тры нефы і две сакрысціі, якія ў цэнтральным нефе вылучаюць алтарнае памяшканне, асветленае дзвюма высокімі арачнымівокнамі на тарцовай сцяне. Цэнтральны неф перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі і папружнымі аркамі, больш вузкія бакавыя нефы — крыжовымі.

 * * *

Касцёл Узнясення Святога Крыжа, г.Астравец (3 катэгорыя)

Пабудаваны на каталіцкіх могілках у Астраўцы ў 1910-11 гг. на ахвяраванні парафіян, своеасаблівая эклектычная архітэктура якога спалучае рысы неараманскага стылю і неаготыкі. Архітэктанічна – гэта класічная крыжовая базіліка, змураваная з жоўтай цэглы, якая атрымала пашырэнне ў будаўніцтве Беларусі на мяжы 19-20 ст. Цэнтральны неф і трансепт (папярочны неф) роўныя па вышыні і накрыты ўзаемна перпендыкулярнымі двухсхільнымі дахамі, якія ўтвараюць у плане выцягнуты лацінскі крыж. Па баках пяціграннай апсіды прэсбітэрыя размешчаны сіметрычныя сакрысціі. Цэнтральны неф значна выступае наперад параўнальна з бакавымі нефамі. У месцы іх злучэння пастаўлены невысокія двух’ярусныя чацверыковыя вежы, завершаныя спічастымі шчытамі, што стварае незвычайную шматпланавую структуру галоўнага фасада, па-мастацку выразную і адметную па сілуэце. Тарэц цэнтральнага нефа на ўсю шырыню прарэзвае магутны перспектыўны ўваходны партал. Над ім зроблена высокая паўцыркульная арачная ніша з акном-ружай. Шчыт, які закрывае тарэц даха, аздоблены меншымі па памерах плоскімі арачнымі нішамі, што надае фасаду вертыкальную дынаміку, пры адсутнасці вертыкаляў вежаў. Бакавыя фасады прарэзаны вокнамі-трыфорыямі і рытмічна ўмацаваны контрфорсамі. Ураўнаважаныя паўцыркульныя абрысы праёмаў, плоскіх і конхавых нішаў надаюць збудаванню сярэдневяковую манументальнасць, а высокі цокаль, вежы і контрфорсы – унутраную энергію.

 * * *

Касцёл Святога Георгія (Юрыя), в. Вялікія Свіранкі ( 3 катэгорыя)

Помнік сакральнага дойлідства Астравеччыны. У 1671 г. за кошт віленскага капітула тут заснаваны драўляны касцёл, а ў 1690 г. пры ім збудаваны драўляны кляштар місіянераў. Паводле архітэктурна-мастацкіх характарыстык існуючы касцёл пабудаваны ў канцы 18 ст., а ў пачатку 20 ст. рэканструяваны. Асноўны прамавугольны ў плане аб’ём і пяцігранная апсіда прэсбітэрыя накрыты агульным двухсхільным дахам з вальмамі над алтаром і застрэшкамі ў месцы злучэння зрубаў. З боку галоўнага фасада вільчык даха прарэзвае невялікая васьмігранная вежачка, завершаная шатром. Асноўны аб’ём па баках галоўнага фасада фланкіраваны чацверыковымі вежамі, завяршэнні якіх не захаваліся. Тарэц даха закрыты трохвугольным франтонам, які раскрапаваны над вежамі. Невысокі ўваходны прытвор таксама накрыты двухсхільным дахам з трохвугольным франтонам, схілы якога адпавядаюць асноўнаму франтону. Уваходныя дзверы аформлены адмысловай дэкаратыўнай шалёўкай. Сцены ашаляваны гарызантальна з вертыкальнай цокальнай панэллю і ўмацаваны вертыкальнымі сцяжкамі. Вокны маюць лучковыя завяршэнні. Унутры сцены таксама ашаляваны, унізе ўпрыгожаны філёнгавымі нішамі, расчлянёны пілястрамі і завершаны цягай карніза. Столь плоская на падугах. Над нартэксам размешчаны арганныя хоры. Усе гэтыя дэталі маюць рысы барочнага класіцызму і сведчаць пра больш раннюю дату будаўніцтва вялікасвіранскага касцёла, чым 2-ая палова 19 ст. У 1910 г. каля касцёла змуравана двух’ярусная чацверыковая званіца, накрытая шатровым дахам. Глухі ніжні ярус складзены з бутавых камянёў, верхні ярус змураваны з цэглы і прарэзаны з кожнага боку двума высокімі паўцыркульнымі праёмамі