Главная / Новости / Новости района
17.03.2020

Акция "Неделя леса" стартует 28 марта


Сёлета традыцыйная добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу – 2020» пройдзе з 28 сакавіка па 4 красавіка. 

Лесаводы вырашылі пры­свяціць яе Году малой радзімы і 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Галоўная мэта гэтага экала­гічнага мерапрыемства – папулярызацыя беражлівых адносінаў да галоўнага багацця нашай краіны – лесу. 

Кожнай вясной сотні нераў­надушных да прыроды роднага краю людзей садзяць лес і прыбіраюць яго ад смецця. Жыхары і госці Астравеччыны – не выключэнне. 

Астравецкі лясгас возьме на сябе клопат пра пасадачны матэрыял, прылады працы і падвоз – і запрашае ўсіх ахвочых паўдзельнічаць у «Тыдні лесу». 


Калі вы вырашылі зрабіць уклад у прымнажэнне лясоў Астравеччыны, звяжыцеся з рабочай групай лясгаса па тэлефонах: 78-7-9478-7-79.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич