Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231201, г. Островец,
ул. К.Маркса, 2
Электронная почта:
ostrovrec@mail.grodno.by
Телефон: (8-015-91)-7-52-01
Факс: (8-015-91)-7-52-38

9 августа 2017

На Островетчине на уборке урожая появился первый "тысячник"

З уборкай збожжавых і зернебабовых культур хлебаробы раёна справіліся амаль на чвэрць – і ў Астравецкім раёне, нарэшце, з’явіўся першы “тысячнік” – ім стаў вадзіцель КСУП “Варняны” Уладзімір Карлавіч Грынцэвіч.

Па аператыўных звестках райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, па стане на 9 жніўня Уладзімір Карлавіч перавёз тысячу тон збожжа. Нагадаем, што варнянскі вадзіцель штогод паказвае высокія вынікі на “жніўных” спаборніцтвах сярод камбайнераў, вадзіцеляў, аператараў зернесушылак. Так, да прыкладу, летась падчас жніва Уладзімір Карлавіч перавёз больш за 2,5 тысячы тон збожжа.

Алена ГАНУЛІЧ