Главная / Новости / Новости района
06.10.2021

"Островецкая правда" награждена дипломом Уполномоченного по делам религий и национальностей


Яшчэ адну ўзнагароду запісала на свой рахунак «Астравецкая праўда» і яе журналісты.  

На рэспубліканскім семінары для сродкаў масавай інфармацыі, які праходзіў у Мінску, падвялі вынікі штогадовага спаборніцтва на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой.

Сярод узнагароджаных сродкаў масавай інфармацыі была і астравецкая «раёнка», якая атрымала Дыплом Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь і падарунак за высокапрафесійнае асвятленне тэм.