Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231201, г. Островец,
ул. К.Маркса, 2
Электронная почта:
ostrovrec@mail.grodno.by
Телефон: (8-015-91)-7-52-01
Факс: (8-015-91)-7-52-38

14 мая 2019

«Островецкая правда» – призер республиканского творческого конкурса

Штогод праводзіцца рэспубліканскі конкурс сярод журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой. «Астравецкая праўда» неаднаразова станавілася яго пераможцам і лаўрэатам.


Вось і сёлета ў гэтым конкурсе, які праводзяць Міністэрства інфармацыі і Упаўнаважаны па справах рэлігій  і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь, работа нашай рэдакцыі атрымала высокую адзнаку: газета «Астравецкая праўда» ўзнагароджана  Дыпломам ІІ ступені і грашовай прэміяй.


Найбольшы ўклад у агульную перамогу зрабілі Рыта Дрэма са сваім аўтарскім праектам «Пад адным небам», у рамках якога яна расказвае пра жыхароў Астравеччыны розных нацыянальнасцей, Алёна Гануліч, якая шмат піша на тэмы духоўнасці і рэлігіі, і іншыя журналісты «раёнкі». Галоўнае, што ўласціва іх матэрыялам па гэтай тэматыцы: талерантнасць, цярпімасць і павага да людзей розных нацыянальнасцей і веравызнанняў – і гэта было адзначана журы конкурсу. 

Текст: Нина Рыбик