Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231201, г. Островец,
ул. К.Маркса, 2
Электронная почта:
ostrovrec@mail.grodno.by
Телефон: (8-015-91)-7-52-01
Факс: (8-015-91)-7-52-38

8 февраля 2019

Островецкий лесопитомник - в числе лучших в республике

Документ без названия

Па выніках работы за мінулы год лесагадавальнік ДЛГУ “Астравецкі лясгас” заняў ІІ месца ў галіновым рэйтынгулесагадавальнікаў рэспублікі і ў трэці раз пацвердзіў званне “ўзорны”.

За выкананне кожнага асобнага паказчыка налічвалася ад 3 да 5 балаў.

Акрамя гэтага, каб атрымаць статус узорнага, лесагадавальнік павінен адпавядаць шэрагу патрабаванняў: самаакупнасць, плошча не менш за 5 гектараў, вырошчванне лесаўтвараючых парод дрэў і іншыя.

– У конкурсе на атрыманне звання ўзорнага праводзіўся другі этап адбору, – расказала інжынер па лесааднаўленні і меліярацыі Кацярына Кавальчук. – У Міністэрства лясной гаспадаркі мы адсылалі пашпарты з падрабязнымі справаздачамі па кожным з конкурсных паказчыкаў, у тым ліку і фотаздымкі нашых “гадаванцаў” у розныя перыяды года.

– Прыемна, што работа нашага лесагадавальніка адзначана на такім высокім узроўні, – падрэсліла суразмоўца.


Текст: Алена Гануліч
Фото: з архіва лясгаса