Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231201, г. Островец,
ул. К.Маркса, 2
Электронная почта:
ostrovrec@mail.grodno.by
Телефон: (8-015-91)-7-52-01
Факс: (8-015-91)-7-52-38

5 ноября 2018

Почетной грамотой Гродненского облисполкома награжден Игорь Ярославович Шалудин

Документ без названия

Старшыня Астравецкага райвыканкама Ігар Яраслававіч Шалудзін за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Астравецкага раёна узнагароджаны Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

– Астравецкі раён сёння дынамічна развіваецца. І вялікая заслуга ў гэтым – яго кіраўніка, старшыні райвыканкама Ігара Яраслававіча Шалудзіна, – сказаў, уручаючы ўзнагароду, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Іосіфавіч Дзяшко. – Таму было прынята рашэнне адзначыць яго ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна галоўнай узнагародай абласнога выканаўчага камітэта.

Нагадаем:Ігар Яраслававіч Шалудзін узначаліў Астравецкі райвыканкам менш чым два гады назад, у студзені 2017 года. За гэты час па большасці паказчыкаў раён зрабіў значны крок у сваім развіцці, што і было адзначана кіраўніцтвам аблвыканкама.

IMG_18068.jpg


Тэкст: Ніна Рыбік
Фота: Ніна Рыбік

Источник информации: ostrovets.by