Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231201, г. Островец,
ул. К.Маркса, 2
Электронная почта:
ostrovrec@mail.grodno.by
Телефон: (8-015-91)-7-52-01
Факс: (8-015-91)-7-52-38

11 июня 2019

Варнянскае школьнае лясніцтва заняло 3 месца ў рэспубліцы

Вучні Варнянскага НПК прывезлі Дыплом ІІІ ступені з рэспубліканскага злёту юных лесаводаў, прымеркаванага да 40-годдзя руху школьных лясніцтваў.

Не першы год варнянскія школьнікі цесна супрацоўнічаюць з мясцовым лясніцтвам і Астравецкім лясгасам: дапамагаюць садзіць лес, прыбіраць у ім смецце, з настаўнікамі распрацоўваюць праекты па захаванні лесу і рэдкіх відаў жывёльнага і расліннага свету.

  

Напрыканцы мая члены варнянскага школьнага лясніцтва “Лесавічок” разам з настаўніцай хіміі і біялогіі Ангелінай Навасельскай прадстаўлялі Гродзеншчыну на рэспубліканскім злёце юных лесаводаў. Старанні школьнікаў былі адзначаны Дыпломам ІІІ ступені. У індывідуальным заліку найлепш сябе праявілі Таццяна Пяткевіч, якая атрымала Дыплом ІІ ступені па выніках тэарэтычнага этапу, і Антон Валынец, які быў узнагароджаны Дыпломам ІІІ ступені ў практычным туры.


– Праграма злёту складалася з двух частак: хатняга задання і тэсціравання. Падчас першага тура дзецям трэба было пазнаць птушак па галасах і на малюнках, вызначыць хваробы дрэў і кустоў і прапанаваць спосабы барацьбы з імі, – расказала Ангеліна Чаславаўна.– Хатняе заданне мы падрыхтавалі на беларускай мове толькі гэтым здзівілі? – яно вельмі спадабалася старшыні журы, прафесару, акадэміку Славацкай акадэміі аграрных навук Канстанціну Саевічу.

Віншуем юных варнянскіх лесаводаў з чарговай перамогай – так трымаць!

Алёна Ганулич