Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навіны раёна

31 студзеня 2019

Астравецкая "Каза-калядоўшчыца"; прызнана лепшай у рэспубліканскім конкурсе

Документ без названия

Творчы калектыў Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі стаў пераможцам рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Калядная зорка”.


У мінулую суботу гурткоўцы цэнтра творчасці Яна Зімніцкая, Ягор Галко і іх педагог Алена Іванаўна Чарняўская прымалі віншаванні і падарункі на цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў. Нашы землякі даслалі на конкурс касцюм Казы-калядоўшчыцы – дарэчы, той самы, што стаў пераможцам рэдакцыйнага конкурсу! – і сталі лепшымі ў намінацыі “Навагодні касцюм”.

– Нас запрасілі ў Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, – расказвае Алена Іванаўна Чарняўская. – Было адчуванне, што навагоднія святы вярнуліся: нас віталі Дзед Мароз са Снягуркай – яны падводзілі вынікі конкурсу, фае і выставачныя залы нагадвалі пра нядаўнія зімовыя святы – там экспануюцца конкурсныя работы.

Акрамя Дыпломаў пераможцаў, каталогаў работ-пераможцаў і медалёў у выглядзе каляднай зоркі, дзеці атрымалі яшчэ адзін падарунак – спектакль. А дарослыя ў гэты час сустрэліся з членамі журы, якія расказалі пра крытэрыі адбору лепшых работ і патрабаванні да іх.

– Мы перамаглі, таму што працавалі ў камандзе, – дзеліцца сакрэтам поспеху Алена Іванаўна. – Наш метадыст Ірына Баляславаўна Мілешка падказала ідэю, мы з дзецьмі ўвасобілі яе ў жыццё.

Дарэчы, з тысячы работ-удзельнікаў вышэйшай ацэнкі заслужылі толькі 75, і астравецкая – у іх ліку. Віншуем Яну, Ягора і Алену Іванаўну!