Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
30.10.2020

Як зменіцца кінаканцэртная зала «Астравец»

Актыўнымі тэмпамі ідуць работы па рэканструкцыі кінаканцэртнай залы «Астравец». Будынак, пабудаваны ў 1978 годзе, аднойчы ўжо перажыў капітальны рамонт – і на той час адпавядаў усім патрабаванням.  – Гэта быў невялікі прамавугольны будынак з вялікім цокальным паверхам, залай для гледачоў на 404 месцы і памяшканнем для пасяджэнняў,  – гаворыць намеснік старшыні райвыканкама Віктар Зелянко.  – Сур’ёзная праблема, якую дапаможа вырашыць рэканструкцыя, – недахоп памяшканняў для артыстаў, склада для бута­форыі, месца для гурткова-студыйнай дзейнасці і неабходных тэхнічных памяшканняў. Зменіцца і зала для гледачоў: хоць колькасць месцаў і зменшыцца да 298, аднак  гэта дапаможа стварыць больш камфортныя ўмовы праз павелічэнне адлегласці паміж крэсламі да 54 сантыметраў і іх памеры. Звонку да будынку дабудуецца лесвіца незвычайнай паў­авальнай формы, якая «па­вя­дзе» да адміністра­цый­ных па­­мяшканняў, што размесцяцца на 2-м паверсе.  Прадугле­джа­на праек­там рэ­­­кан­ст­рукцыі і ства­рэнне  без­­­бар’ер­нага ася­­род­дзя  з пан­­­дусам і плат­формай-пад’ём­ні­­кам у фае. Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке  https://t.me/ostrovetsby . Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.  Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке  t.me/GrodnoMediaGroup . Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно. Текст:  Ольга Хотянович