Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
29.07.2020

Першым сярод вадзіцеляў тысячу тон збожжа перавёз Іван Печкур

Пераможцамі працоўнага прафсаюзнага спаборніцтва сярод камбайнераў і зернесушыльшчыкаў сталі хлебаробы КСУП “Гудагай”. Сёння, 28 ліпеня, вызначыўся пераможца сярод вадзіцеляў, якія працуюць на аўтамабілях з грузападымальнасцю звыш 5 тон, – ім стаў яшчэ адзін працаўнік гэтай гаспадаркі Іван Печкур. Хоць у КСУП “Гудагай” мужчына працуе толькі другі год, яго стаж работы ў сельскай гаспадарцы перавысіў 25 гадоў. Да слова, гэта не першая перамога Івана Печкура ў працоўным спаборніцтве: па выніках корманарыхтоўкі ён стаў  лепшым вадзіцелем  у раёне – МАЗам перавёз 1 421 тону травы. –Дзякуй вам за вашу нялёгкую працу,  – віншуючы з пераможным вынікам вадзіцеля-тысячніка ў раёне, адзначыў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Карніла.  – Збожжа сёлета ўрадзіла, і з ўпэўненасцю можна казаць, што гэта не апошняя перавезеная вамі тона зерня. Юрый Адула і Іван Печкур Прафсаюзныя берагіні: галоўны бухгалтар райкама прафсаюза работнікаў АПК Марыя Станкевіч і лідар прафсаюзнай пярвічкі КСУП “Гудагай” Ганна Налівайка Першы вадзіцель-тысячнік прымаў віншаванні, грашовыя прэміі і падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і прафсаюзнай пярвічкі КСУП “Гудагай”.   Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара