Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навіны рэгіёна

26 красавіка 2019

Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку збяруць вядучых выдаўцоў

Свята "Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку" 15 чэрвеня збярэ больш за 20 вядучых выдавецтваў краіны, якія азнаёмяць чытачоў з навінкамі кнігавыдання, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі.

"На галоўнай сцэнічнай пляцоўцы Міра адбудуцца тэатралізаванае адкрыццё свята, прэзентацыі кніг Уладзіслава Місевіча "Песняры" і Віктара Хурсіка "Vale. Кніга пра род і лёс Магдаліны Радзівіл", аўтограф-сесіі пісьменнікаў Беларусі і Расіі: Людмілы Рублеўскай, Віктара Шніпа, Валерыя Казакова, Мікалая Ефімовіча, Анатоля Бутэвіча і іншых", - расказалі ў ведамстве.

Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Карскага прадставіць выставу самаробных кніг і лялек - герояў літаратурных твораў. Мастакі выдавецтваў раскажуць наведвальнікам аб сучасных напрамках у кніжным дызайне, а ў выставачных залах музея можна будзе азнаёміцца з экспазіцыяй кніжнага знака і іншымі праектамі.

Акрамя таго, усе жадаючыя змогуць задаць свае пытанні ў час круглага стала "Гістарычная кніга ў сучасным грамадстве", у якім прымуць удзел літаратары, вучоныя, грамадскія дзеячы.

Мірскі замак - унікальны помнік беларускага дойлідства, уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Замкам валодалі вядомыя гістарычныя асобы Беларусі. Сёння гэта цэнтр культурнага жыцця са сваімі брэндавымі мерапрыемствамі. "Спадзяёмся, што і гэта новае свята "Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку" стане асаблівым і традыцыйным", - адзначылі ў міністэрстве.

Арганізатарамі кніжнага свята выступаюць Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Гродзенскі аблвыканкам, Карэліцкі райвыканкам, Гродзенскі філіял РУП "Белсаюздрук", музей "Замкавы комплекс "Мір", ААТ "Белкніга".

Навіны Беларусі (БЕЛТА)