Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навіны рэспублікі

21 кастрычніка 2019

Выступленні кандыдатаў у дэпутаты па ТБ і радыё пачынаюцца ў Беларусі

Сёння пачынаюцца выступленні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання па ТБ і радыё, паведамляе БЕЛТА.

Усе кандыдаты па Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях, а таксама па горадзе Мінску атрымалі магчымасць выступіць на тэлеканале "Беларусь 3", а па Мінскай вобласці - на СТБ.

Выступленні пройдуць у рабочыя дні па 6 лістапада. Працягласць кожнага абмежавана пяццю хвілінамі. Па тэлебачанні яны будуць трансліравацца ў вячэрні прайм-тайм - з 19.00 да 20.40. Выключэнне - 22 і 29 кастрычніка, калі эфірны час прадастаўляецца з 19.00 да 19.30, з улікам сеткі вяшчання тэлеканала "Беларусь 3".

Радыёвыступленні можна будзе паслухаць з 7.00 да 8.00. Эфірны час кандыдатаў, якія будуць балаціравацца па Мінску, выдзеліць "Радыё-Мінск", па Мінскай вобласці - радыёстанцыя "Мінская хваля". Тым, хто будзе вылучацца па іншых абласцях, час прадаставяць адпаведныя абласныя тэлерадыёкампаніі.

Парадак арганізацыі і правядзення дэбатаў, даты іх правядзення і вядучага вызначаюць тэлерадыёкампаніі. Эфірны час рэзервуецца з разліку не больш як пяць хвілін аднаму кандыдату.

Сваю перадвыбарную праграму прэтэндэнты на месцы ў парламенце маюць права апублікаваць або ў адной з рэспубліканскіх газет ("Звязда", "Рэспубліка"), або ў адпаведнай абласной газеце, або ў раённых, гарадскіх газетах, якія выдаюцца на тэрыторыі іх акругі. Тэкст кандыдаты павінны прадставіць у СМІ не пазней за 27 кастрычніка.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў назначаны на 17 лістапада, у Савет Рэспублікі - на 7 лістапада.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)