Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Астравецкі
раённы
выканаўчы
камітэт

Навіны рэспублікі

14 студзеня 2020

Вызначаны пераможцы конкурсу лепшых тавараў Беларусі

Вызначаны пераможцы конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь" 2019 года, паведамілі БЕЛТА ў прэжс-службе Дзяржстандарту.

Лаўрэатамі конкурсу прызнаны 260 тавараў, што выпускаюцца 168 арганізацыямі.

Так, у намінацыі "Харчовыя тавары" лаўрэатамі сталі 149 тавараў 87 арганізацый. У намінацыі "Прамысловыя тавары для насельніцтва і вырабы народных промыслаў" лепшымі названы 30 тавараў 26 арганізацый, а ў намінацыі "Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння" - 77 тавараў, выпускаемых 52 арганізацыямі. У намінацыі "Паслугі насельніцтву" звання лаўрэата конкурсу ўдастоены паслугі чатырох арганізацый. Узнагарода "Навінка года" прысуджана 40 таварам.

Узнагароду "Лепшы ў галіне" аддалі 10 арганізацыям рэспублікі, якія набралі найбольшую колькасць балаў у асобным галіновым напрамку. Іх уладальнікамі сталі Кобрынскі масларобна-сыраробны завод, Пінскі мясакамбінат, ААТ "Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод "Белалка", хлебазавод нумар 2 "КУП "Мінскхлебпрам", СП ААТ "Спартак", СТАА "Белвест", ААТ "Краснасельскбудматэрыялы", ААТ "Магілёўхімвалакно", Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання, беларуска-расійскае сумеснае прадпрыемства "Брэстгазаапарат".

Спецыяльная ўзнагарода "Лепшы ў рэгіёне" прысуджана 24 прадпрыемствам.

Дыплома "Стабільная якасць" удастоены 38 арганізацый, тавары якіх станавіліся лаўрэатамі конкурсу пяць і больш разоў запар. У іх ліку ААТ "Савушкін прадукт", Полацкі малочны камбінат, ваўкавыскае ААТ "Беллакт", Тураўскі малочны камбінат, СААТ "Камунарка", ААТ "Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне", ААТ "Гомсельмаш", ААТ "Беларускі металургічны завод - кіруючая кампанія холдынга "Беларуская металургічная кампанія" (Жлобін", СТАА "БелПласт Інтэрнэшнл".

Пры падвядзенні вынікаў конкурсу рэспубліканская камісія ўлічвала водзывы спажыўцоў.

Арганізацыі, тавары якіх удастоены звання лаўрэата, атрымаюць дыпломы і права размяшчэння лагатыпа конкурсу на таварах і іх упакоўцы, а таксама ў дакументацыі і рэкламных матэрыялах.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)