Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
12.01.2021

Кто посвятил творчество Казимиру Свояку и стал победителем районного конкурса

Сёлета споўнілася 130 гадоў з дня нараджэння нашага земляка,  паэта, святара Казіміра Сваяка. З гэтай нагоды, да таго ж  у год малой Радзімы, рэдакцыя аб’явіла конкурс для літаратараў, мастакоў і фатографаў. Работы некаторых удзельнікаў ужо друка­валі на ста­ронках «раёнкі», іншыя – яшчэ захоўваюцца ў рэдакцыйным архіве. І радасна, што творчасць нашага таленавітага земляка, які сваім жыццём і словам праслаўляў Астравеччыну, ведаюць і вывучаюць на яго малой радзіме, у яго гонар пішуць вершы і карціны. Конкурс праходзіў у некалькіх намінацыях. Так, вершы Казіміру Сваяку прысвяцілі  Святлана Буланава ,  Аляксандр Харытонаў ,  Алена Памецька ,  Валя Янкава  і  Наталля Штура . Адзінагалосна перамогу журы аддало  Алене Памецьцы , якая напісала верш «Наш Сваяк» (АП, №69 ад 4 верасня 2020года). Публіцыстычныя творы на конкурс даслалі  Іаланта Валуевіч ,  Генавефа Дубіловіч  і  Марыя Васілёнак . І зноў адзінагалосна перамог артыкул  Іаланты Валуевіч  пра радзіму Казіміра Сваяка – вёску Барані, надрукаваны ў №101 ад 24 снежня 2020 года. Дзве мастачкі – нашы таленавітыя зямлячкі маці з дачкой  Тарэса і Вікторыя Варановічы  – прысвяцілі паэ­ту-святару жывапісныя палотны. У марафоне «маці-дачка» больш пашчасціла  Тарэсе Варановіч  з карцінай-прысвячэннем Казіміру Сваяку (АП, №71  ад 11 верасня 2020 г.). Таксама толькі дзве ўдзельніцы прадставілі на конкурс фотаработы.  Так,  Ганна Валуевіч , якая з’яўляецца далёкай сваячкай нашаму  земляку, зрабіла  фотамантаж бясследна згубленай карціны «Сваяк на прыступках Клюшчанскага касцёла» (АП, №69 ад 4 верасня 2020 года). А  Зофія Шапель , парафіянка Клюшчанскага касцёла, у конкурсе вырашыла паўдзельнічаць не столькі дзеля перамогі, колькі для таго, каб расказаць маладому пакаленню пра  слыннага сына зямлі Астравецкай. Яе цікавыя гістарычныя фота­здымкі таксама знайшлі месца ў «раёнцы» (№71 ад 11 верасня 2020 года).  Зофія Шапель  і стала пераможцай у намінацыі «Фотаздымак». Усе пераможцы атрымаюць ад «Астравецкай праўды» дыпломы і грашовыя прэміі.   Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке  https://t.me/ostrovetsby . Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.  Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке  t.me/GrodnoMediaGroup . Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно. Текст:  Елена Ярошевич