Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Островецкий районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
09.11.2021

Вакцинация продолжается. Еще одно предприятие обеспечило коллективный иммунитет

Цырульня “Валерыя” атрымала наклейку аб вакцынацыі. Да флэшмобу па ўсеагульнай вакцынацыі, арганізаванага раённымі цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі і раённай цэнтральнай клінічнай бальніцай, далучыліся прыватнікі. Так, наклейку  “Мы прайшлі вакцынацыю” , атрымаў калектыў цырульні “Валерыя”. – Вясной, калі пачалася гэта кампанія, да яе мы адносіліся насцярожана, – расказала дырэктар цырульні Ала Чарняўская. – Аднак я кожны год прышчапляюся ад грыпу, таму што працую з людзьмі, а ўзрост ужо – не да бравады. Таму вырашыла вакцыніравацца і ад “ковіда”. Сярод сваіх работнікаў была першай. Мяне адгаворвалі – а я нават дэбаты вяла, даказваючы, што гэта неабходная мера. Потым прапанавала дзяўчатам, якія ў мяне працуюць, зрабіць прышчэпку. А аднойчы вызвала таксі і ўсіх, хто быў не супраць і здаровы, завезла ў паліклініку. На той час не змаглі ехаць толькі двое, адна з іх пасля хваробы ўжо прышчапілася. Такім жа чынам ехалі на другі этап вакцынацыі – я падчас яго ячшэ прышчапілася ад грыпу. Пабочных “эфектаў” не было ні ў адной з нас. Ведаеце, наадварот, нават узняўся настрой: цяпер можна працаваць і не баяцца за здароўе – сваё і кліентаў. Веру, што менавіта прышчэпка абароніць нас, нашых дзяцей, унукаў і ўвесь свет. Цяпер кліенты гэтай цырульні яшчэ на падыходзе будуць бачыць, што тут супраць COVID-19 “працуе” калектыўны імунітэт. Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке  https://t.me/ostrovetsby . И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber  https://vk.cc/c3yHGs  – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района. Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке  t.me/GrodnoMediaGroup . Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно. Текст:  Ольга Хотянович