Агульная інфармацыя

Аддзел загса Астравецкага райвыканкама з'яўляецца структурным падраздзяленнем Астравецкага раённага выканаўчага камітэта і ўваходзіць у сістэму Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Па агульных пытаннях сваёй дзейнасці падпарадкоўваецца Астравецкаму раённаму выканаўчаму камітэту, а па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі – Міністэрству юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

 

Аддзел загса Астравецкага райвыканкама:

-  працуе па заяўным прынцыпе «адно акно»;

-  ажыццяўляе прыём па папярэднім запісе па тэлефоне:

8 01591 30 4 79;

- ажыццяўляе прыём тэлефонных заявак грамадзян на падрыхтоўку даведак з наступнай выдачы пры асабістым звароце ў аддзел загса па тэлефоне:

8 01591 30 4 79.

 

Па жаданні грамадзян аддзелам загса могуць праводзіцца:

 

- урачыстая рэгістрацыя заключэння шлюбу і нараджэння дзіцяці;

- урачыстая рэгістрацыя заключэння шлюбу і нараджэння па індывідуальным сцэнарыі;

- урачыстая рэгістрацыя заключэння шлюбу з выездам да месца правядзення ўрачыстасці;

- урачыстыя цырымоніі, звязаныя з рэгістрацыяй шлюбу.

 

Па жаданні грамадзяне могуць азнаёміцца з інфармацыяй аб колькасці прынятых заяў аб рэгістрацыі заключэння шлюбу ва ўрачыстай абстаноўцы ў канкрэтныя дні ў начальніка аддзела загса (пры асабістым звароце або па тэлефону 8 01591 30 4 79).

Асабісты прыём грамадзян праводзіць начальнік аддзела загса Лаўрэцкая Марыя Іванаўна, кожны чацвер з 08.00 да 13.00.

У выпадку адсутнасці начальніка асабісты прыём праводзіць галоўны спецыяліст аддзела загса Дзятко Аксана Тадэвушаўна.

 

Тэлефон даверу аддзела загса - 8 01591 30 4 79.

Тэлефон «гарачай лініі» аддзела загса - 8 01591 30 4 79.

Тэлефон «гарачай лініі» галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта па пытаннях рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану 8 0152 55 90 91.