Галоўная / Дэпутаты

Дэпутаты

АСТРАВЕЦКІ РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ


Старшыня Астравецкага раённага Савета дэпутатаў -

Бычко Генадзій Паўлавіч

Кантактны тэлефон (801591) 75232

электронная пошта:rsd@ostrovets.gov.by

Намеснік старшыні Астравецкага раённага Савета дэпутатаў -

Карніла Іван Мар'янавіч

Кантактны тэлефон (801591) 33446

Адрас: 231201, г. Астравец, вул. Карла Маркса, 2

Графік працы:

панядзелак - пятніца з 8.00 да 17.00 гадзін, абед з 13-00 да 14-00

Дні прыёму: 

трэцяй серады месяца з 08.00 да 13.00

Графік прыёму грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб старшынёй Астравецкага раённага Савета дэпутатаў у сельскіх Саветах дэпутатаў Астравецкага раёна на 2025 год

Акрамя ўстаноўленых дзён прыёму для аператыўнага вырашэння праблемных пытанняў, якія ўзнікаюць у грамадзян, звяртайцеся ў Астравецкі раённы Савет дэпутатаў да галоўнага спецыяліста:

Сунэлік Наталля Станіславаўна, кантактны тэлефон (801591) 75233, і вашыя пытанні будуць разглядацца неадкладна як старшынёй Астравецкага раённага Савета дэпутатаў, так і іншымі зацікаўленымі структурамі.

Астравецкі раённы Савет дэпутатаў з'яўляецца прадстаўнічым органам дзяржаўнай улады ў горадзе Астраўцы і Астравецкім раёне і асноўным звяном мясцовага самакіравання.

Сваю дзейнасць Савет арганізуе і ажыццяўляе на аснове Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Закона Рэспублікі Беларусь "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь", іншых Законаў Рэспублікі Беларусь, Указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Савет у сваёй дзейнасці па вырашэнні пытанняў мясцовага значэння зыходзіць з агульнадзяржаўных інтарэсаў і інтарэсаў грамадзян, удзельнічае ў абмеркаванні пытанняў рэспубліканскага значэння, якія закранаюць інтарэсы адпаведнай тэрыторыі, уносіць па іх свае прапановы ў адпаведныя дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі, выконвае рашэнні вышэйстаячых дзяржаўных органаў. Рашэнні Савета абавязковыя для ўсіх прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый, палітычных партый, грамадскіх арганізацый, а таксама службовых асоб і грамадзян на тэрыторыі Астравецкага раёна.

Асноўнай формай дзейнасці Савета з'яўляецца сесія, якая забяспечвае калектыўнае абмеркаванне задач, якія стаяць перад раённым Саветам, і прыняцце рашэнняў па іх выкананні.

Да выключнай кампетэнцыі сесій раённага Савета адносіцца вырашэнне пытанняў згодна з арт.17 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь":

• зацвярджэнне праграм эканамічнага і сацыяльнага развіцця, мясцовых бюджэтаў і справаздач аб іх выкананні, унясенне пры неабходнасці змяненняў у бюджэты;

• устанаўленне ў адпаведнасці з законам Рэспублікі Беларусь мясцовых падаткаў і збораў;

• вызначэнне ў межах, устаноўленых законам Рэспублікі Беларусь, парадку кіравання і распараджэння камунальнай уласнасцю;

• прызначэнне мясцовых рэферэндумаў;

• датэрміновае спыненне паўнамоцтваў дэпутатаў Савета;

• абранне і вызваленне ад абавязкаў старшыні Савета;

• зацвярджэнне ва ўстаноўленым парадку на пасадзе старшыні выканаўчага камітэта;

• утварэнне прэзідыўма, пастаянных і часовых камісій Савета, зацвярджэнне іх складу, абранне іх старшынь;

• заслухоўванне справаздач старшыні Савета, справаздач і інфармацыі старшыні выканаўчага камітэта;

• адмена ў выпадку неадпаведнасці заканадаўству Рэспублікі Беларусь распараджэнняў старшыні Савета і старшыні выканаўчага камітэта, рашэнняў выканаўчага камітэта, ніжэйстаячага Савета, актаў органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання;

• разгляд запытаў дэпутатаў і прыняцце па іх рашэнняў;

• зацвярджэнне і змяненне рэгламенту Савета;

• вырашэнне пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

• дэлегаванне асобных паўнамоцтваў выканаўчаму камітэту, органам тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання;

• іншыя пытанні, аднесеныя да кампетэнцыі Савета заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Пастаянна дзейным органам, які забяспечвае арганізацыю работы Савета і ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадастаўленыя рэгламентам, з'яўляецца прэзідыўм Савета.

У склад прэзідыўма Савета ўваходзяць старшыня раённага Савета, намеснік старшыні раённай Савета, старшыні пастаянных камісій. Могуць уваходзіць таксама дэпутаты, абраныя ў склад прэзідыўма сесіяй Савета.

Для папярэдняга разгляду і падрыхтоўкі пытанняў, якія адносяцца да вядзення Савета, а таксама арганізацыі кантролю за правядзеннем у жыццё рашэнняў Савета і вышэйстаячых дзяржаўных органаў на сесіі Савета з ліку дэпутатаў Савета абіраюцца пастаянныя камісіі.
Дэпутаты Астравецкага раённага Савета дэпутатаў 29-га склікання

Прэзідыўм Астравецкага раённага Савета дэпутатаў

Старшыня

Бычко Г.П.

Намеснік старшыні

Карніла І.М.

Старшыня пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы і ахове навакольнага асяроддзя

Сачко Р.М.

Старшыня пастаяннай камісіі па мясцовым самакіраванні, сацыяльнай палітыцы і справах моладзі

Мажэйка У.Ч.

Старшыня пастаяннай камісіі па эканоміцы і бюджэце, развіцці прадпрымальніцтва, прамысловасці, будаўніцтве, транспарце, сувязі, жыллёва-камунальнай і дарожнай гаспадарцы

Лях Л.І.

Адміністрацыйныя працэдуры, якія ажыццяўляюцца Астравецкім раённым Саветам дэпутатаў па зваротах работнікаў раённага Савета дэпутатаў па выдачу даведак або іншых дакументаў у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян"

Графік асабістага прыёму грамадзян і юрыдычных асоб дэпутатамі Астравецкага раённага Савета дэпутатаў 29-га склікання.

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання па Астравецкім і Смаргонскім раёнах.

 Дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання па Смаргонскай выбарчай акрузе № 59.