Галоўная / Грамадства / Маладзёжная палітыка

Маладзёжная палітыка

Грамадскае аб'яднанне "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі"

Агульная інфармацыя

АСТРАВЕЦКАЯ РАЁННАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ ГА «БЕЛАРУСКАЯ РЭСПУБЛІКАНСКАЯ ПІЯНЕРСКАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ»
«Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» (БРПА) – самастойнае, добраахвотнае, грамадскае, шматнацыянальнае аб'яднанне дзяцей і падлеткаў, арыентаванае на агульначалавечыя каштоўнасці, якія прадстаўляюць і абараняюць інтарэсы і правы сваіх членаў.
Піянерская арганізацыя дзейнічае ў Астравецкім раёне з 2001 года. Старшынёй РС ГА "БРПА" з'яўляецца метадыст Астравецкага ЦТДзiМ-Кісель Дзiяна Станіславаўна.
На дадзены момант ва ўстановах адукацыі нашага раёна дзейнічаюць 15 піянерскіх дружын: Сярэдняя школа №1 г. Астраўца – дружына імя Зоі Касмадзям'янскай, Гімназія №1 г.Астраўца - дружына імя Ф. і.Паташкевіча, Сярэдняя школа №2 г. Астраўца - дружына імя З. З. Шырынскага, Варонскі дзіцячы сад – пачатковая школа - дружына імя Алега Кашавога, Спондаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа - дружына імя I. Н. Мартынава, Мiхалишкoўская сярэдняя школа - дружына імя М. А. Клецоўскага, Рытанский дзіцячы сад – сярэдняя школа - дружына імя н. п. Чэпіка, Рымдюнская средняя школа (бел.)- дружына «Мара», Гудагайская сярэдняя школа - дружына імя Алега Кашавога, Ворнянские Яслі – сад – сярэдняя школа - дружына імя Зіны Партнова, Кемелішкаўскія Яслі сад – сярэдняя школа-дружына імя Ю. А. Гагарына, Падольскі дзіцячы сад-сярэдняя школа-дружына імя і.В. Буцько, Альхоўская сярэдняя школа - дружына імя Алега Кашавога, Гервяцкая сярэдняя школа - дружына імя Вольгі Соламавай, Рымдюнская сярэдняя школа (літ.)- дружына "Дружба". 
Агульная колькасць членаў ГА «БРПА» складае 2423 чалавек: 1592 піянераў, 831 акцябрат. 
У гэтым навучальным годзе піянеры і акцябраты актыўна прымаюць удзел у абласных і рэспубліканскіх акцыях "Зрабі свет чысцей», «Цяпло нашых сэрцаў Вашым пражытым гадам", "За працу дзякуем настаўнікам!», «СМС-хваля", а таксама конкурсах "Патрыёт.by»,» «На спорце» конкурс малых грантаў  «Піянерскі квіз», «Вотчына.by»; гульнях «Па слядах Перамогі», «ДабраДзел», «Пароль: акцябранок».
У піянерскіх дружынах дзейнічаюць 11 цімураўскіх атрадаў, мэтай якіх з'яўляецца клопат аб пажылых людзях, ветэранах вайны і працы, хворых і састарэлых людзях, дзецях-інвалідах, дзецях з сацыяльнага прытулку. Таксама цімураўцы клапоцяцца аб чысціні берагоў рэк, вадаёмаў, крыніц, рэгулярна наводзяць парадак на месцах пахавання воінаў ВАВ. 
Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі сёлета актыўна працуе 14 валанцёрскіх атрадаў. Агульная колькасць удзельнікаў-204. Валанцёры прымаюць удзел у розных праектах, мэтай якіх з'яўляецца добраўпарадкаванне пахаванняў часоў ВАВ і Першай Сусветнай вайны (праект «Памяць», «Моладзі за чысціню гарадоў і вёсак», «Роднай вёсцы-наш клопат»), праекты па аказанні сацыяльна бытавой дапамогі тым, хто мае патрэбу «Школа – тэрыторыя добрых спраў» «Міласэрнасць», «Планета дабра». 
Валанцёры таксама прымаюць удзел у акцыях «Клопат», «Створым ўтульнасць разам« «Алея памяці», «Чысты лес», «Моладзь за бяспеку»,  «Кармушка, «Цуды на Каляды», «Чырвоная стужка», «Аднаўленне святынь Беларусі».
Для навучання лідараў дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў у 2019-2020 навучальным годзе абраны новы раённы Савет старшакласнікаў. Пасяджэння раённага Савета Старшакласнікаў праводзяцца не радзей аднаго разу ў 2 месяцы. Галоўная мэта Савета-дапамагчы дзецям праявіць у жыцці школы, класа, раёна, далучыць школьнікаў для вырашэння арганізацыйных пытанняў грамадскага жыцця і абараняць правы навучэнцаў. 
Савет старшакласнікаў прымае актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні раённых святаў, такіх як «Дзень нараджэння БРПА», «дзень героя антыфашыста», акцыях «Місія жыць» і многіх іншых.