Чарада перамог Астравецкага лясгаса і яго работнікаў працягваецца. Нагадаем: лепшым ляснічым Беларусі прызнаны Аляксандр Гайса. А нядаўна стала вядома, што наша лесагаспадарчая ўстанова заняло першае месца сярод лясгасаў вобласці па выніках мінулага года.
У Іўеўскім раёне прайшло пашыранае пасяджэнне Гродзенскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання, на якім падвялі вынікі работы ў 2019-м і акрэслілі задачы на 2020 год.
Напрыканцы калегіі ўзнагароды атрымалі пераможцы галіновага працоўнага спаборніцтва. Пераможцу вызначалі па 27 крытэрыях: аб’ёмы лесааднаўлення і лесанарыхтоўкі, узроўні заработнай платы і іншых.
Найвышэйшых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця дасягнуў Астравецкі лясгас. Яго дырэктар Рыгор Долгі атрымаў Дыплом І ступені і пераходны кубак з рук генеральнага дырэктара Гродзенскага ДВЛГА Андрэя Дзівіна.
Віншуем лясгас с перамогай!
*
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» - это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст: Алёна Ганулич
Фото: Светлана Фёдорова