Галоўная / Навіны / Навіны раёна
13.11.2025

Да свята аграрыяў і не толькі – што пачытаць у чарговым нумары “раёнкі”

  Тэмай нумара “АП” за 14 лістапада стала прафесійнае свята работнікаў сельскай гаспадаркі і пераапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

З гэтай нагоды на старонках газеты можна пачытаць інтэрв’ю з начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іванам Карніла, а таксама пазнаёміцца з працаўнікамі і спецыялістамі аграпрамысловага комплексу, якія сталі героямі рубрыкі “Пяць пытанняў пра галоўнае”.

Акрамя гэтага, знойдзеце матэрыял пра сітуацыю на мяжы, а менавіта каля пункта пропуску “Катлоўка” з першых вуснаў, пазнаёміцеся з лідарам пярвічкі раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Гудагайскай СШ Ірынай Жалток, даведаецеся, якія спартыўныя мерапрыемствы прайшлі на мінулым тыдні ў раёне і што за ўзнагароды прывезлі нашы спартсмены з іншых спаборніцтваў.

Гэтыя і іншыя навіны чытайце ў №88.