Канцэртная праграма «БМААСП сярод сяброў» сабрала ў актавай зале СШ №3 самых актыўных, ініцыятыўных і творчых юнакоў. Нагода для сустрэчы - не толькі завяршэнне акцыі "Моладзь за бяспеку", але і папаўненне шэрагаў Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных. У гэтым годзе юнымі памочнікамі работнікаў МНС у Астравецкім раёне стала яшчэ 15 школьнікаў - членскія білеты ім уручылі інспектар РАНС Яна Саліта і актывістка БРСМ Ілона Міцкевіч. Цяпер навічкі таксама будуць несці бяспеку ў масы.
 
 

 


 

 
 

 
