Падзеі гэтай даты, якая адзначаецца 27 студзеня, у кожнай установе адукацыі ўзгадалі па-свойму. У Варнянскім НПК для школьнікаў быў арганізаваны адкрыты дыялог, актывісты Міхалішкаўскай СШ наведаліся да помніка ахвярам генацыда ў Міхалішках, ля якога расчысцілі снег і запалілі свечкі, а ў Спондаўскім НПК прайшоў музейны ўрок памяці “І памятаць страшна, і нельга забыць”.
Райкам ГА БРСМ напярэдадні аб’явіў конкурс малюнкаў на тэму “Дзень памяці ахвяр Халакоста”. Пераможцам стала Аліцыя Куліс з Гервяцкай сярэдняй школы – яе работа набрала найбольшую колькасць “падабаек” падчас галасавання, якое праходзіла ў суполцы сацыяльнай сеткі “ВКантакце”.