Паспрабуйце сілы ў літаратурным конкурсе імя Максіма Багдановіча
Увазе творчых людзей, якія пішуць вершы і прозу: Гродзенскі аблвыканкам праводзіць літаратурны конкурс імя Максіма Багдановіча.
Да ўдзелу запрашаюць жыхароў рэгіёна, якія на момант падачы заяўкі дасягнулі 18-ці гадоў. Арганізатары прапаноўваюць паспрабаваць свае сілы ў 7-мі намінацыях: «Паэзiя», «Проза», «Дзiцячая лiтаратура», «Публiцыстыка i краязнаўства», «Лiтаратуразнаўства i крытыка», «Драматургiя», «Адкрыццё года». Работы не павінны быць раней апублікаваны, у тым ліку ў сацыяльных сетках і ў інтэрнэце. Дазваляецца ўдзел аднаго ці некалькіх аўтараў.
Заяўкі для ўдзелу ў конкурсе неабходна прадставіць да 1 лютага 2026 года ва ўпраўленне культуры аблвыканкама.
Пераможцу ў кожнай намінацыі чакаюць дыплом, кветкі і грашовая прэмія. Узнагароджанне пройдзе ва ўрачыстай абстаноўцы да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Падрабязней умовы конкурсу глядзіце ў Інструкцыі
IНСТРУКЦЫЯ АБ ПАРАДКУ ПРАВЯДЗЕННЯ АБЛАСНОГА ЛIТАРАТУРНАГА КОНКУРСУ IМЯ М.БАГДАНОВIЧА
1. Дадзеная Iнструкцыя вызначае парадак правядзення абласнога лiтаратурнага конкурсу iмя М.Багдановiча (далей, калi не пазначана iншае, – конкурс).
2. Арганiзатарам конкурсу з'яўляецца Гродзенскi абласны выканаўчы камiтэт (далей – аблвыканкам).
3. Мэты правядзення конкурсу:
4. Конкурс праводзiцца адзiн раз у два гады па сямi намiнацыях:
5. На конкурс дапускаюцца неапублiкаваныя раней лiтаратурныя творы на дзяржаўных мовах Рэспублiкi Беларусь. Размяшчэнне лiтаратурных твораў або iх фрагментаў у сацыяльных сетках i глабальнай камп'ютарнай сетцы Iнтэрнэт (далей – сетка Iнтэрнэт) прыраўноўваецца да публiкацыi.
6. Удзельнiкам конкурсу з'яўляецца аўтар лiтаратурнага твора, якi на дату падачы заяўкi на ўдзел у конкурсе дасягнуў 18-гадовага ўзросту i зарэгiстраваны (фактычна пражывае) на тэрыторыi Гродзенскай вобласцi.
7. Дапускаецца ўдзел у конкурсе аднаго аўтара цi некалькiх аўтараў у некалькiх намiнацыях з рознымi творамi.
8. Асноўнымi крытэрыямi ацэнкi намiнаваных лiтаратурных твораў з'яўляюцца:
9. На конкурс не дапускаюцца творы, якiя папулярызуюць (прапагандуюць), у тым лiку ўскосна, гвалт, агрэсiўныя паводзiны, распальванне нацыянальнай i рэлiгiйнай варожасцi, ужыванне алкаголю i наркотыкаў, крымiнальны i амаральны лад жыцця, з выкарыстаннем ненарматыўнай лексiкi.
10. Намiнацыя разглядаецца, калi ў ёй не менш за 5 удзельнiкаў.
11. У кожнай намiнацыi вызначаецца адзiн пераможца.
12. Пераможцамi конкурсу могуць быць як адзiн аўтар, так i калектыў аўтараў.
Пераможца ў намiнацыi можа не вызначацца ў сувязi з адсутнасцю высокамастацкiх твораў.
Дапускаецца вызначэнне аднаго аўтара (калектыва аўтараў), якi прадставiў некалькi твораў у розных намiнацыях, пераможцам па некалькiх намiнацыях.
13. Вызначэнне намiнацыi конкурсу, у якой прымаецца ўдзел, ажыццяўляецца аўтарамi лiтаратурных твораў.
Пры вылучэннi твораў у намiнацыi «Адкрыццё года» члены Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання «Саюз пiсьменнiкаў Беларусi» удзелу не прымаюць.
14. Аб'ява аб правядзеннi конкурсу размяшчаецца ў сродках масавай iнфармацыi i сетцы Iнтэрнэт не пазней за 1 снежня года, папярэдняга году правядзення конкурсу.
15. Для ўдзелу ў конкурсе ўдзельнiкам неабходна да 1 лютага года правядзення конкурсу прадставiць ва ўпраўленне культуры аблвыканкама:
16. Для вызначэння пераможцаў конкурсу ствараецца камiсiя ў колькасцi не менш за 9 чалавек, персанальны склад i рэгламент работы якой зацвярджаецца старшынёй аблвыканкама.
17. Камiсiя ажыццяўляе:
18. Пераможцу конкурсу ў кожнай намiнацыi ўручаецца дыплом у рамцы, букет кветак i грашовая ўзнагарода ў памеры 100 базавых велiчынь.
У выпадку, калi пераможцам у намiнацыi становiцца калектыў аўтараў, дыплом у рамцы i букет кветак уручаецца кожнаму з аўтараў, а грашовая ўзнагарода ў памеры 100 базавых велiчынь выдзяляецца iм сумесна.
Дзяржаўная ўстанова культуры «Гродзенская абласная навуковая бiблiятэка iмя Я.Ф. Карскага» прымае ў абменны фонд 40 працэнтаў тыражу ад выдання лiтаратурнага твора аўтара (калектыва аўтараў), вызначанага пераможцам конкурсу, для далейшага размеркавання памiж публiчнымi бiблiятэкамi Гродзенскай вобласцi.
Лiтаратурныя творы пераможцаў конкурсу ў электронным фармаце захоўваюцца на працягу 5 гадоў у дзяржаўнай установе культуры «Гродзенская абласная навуковая бiблiятэка iмя Я.Ф. Карскага».
19. Узнагароджанне пераможцаў конкурсу ажыццяўляецца ва ўрачыстай абстаноўцы да Дня Незалежнасцi Рэспублiкi Беларусь (Дня Рэспублiкi) года, у якiм праводзiцца конкурс.
20. Фiнансаванне расходаў на правядзенне конкурсу ажыццяўляецца за кошт сродкаў абласнога бюджэту, прадугледжаных у каштарысе ўпраўлення культуры аблвыканкама на цэнтралiзаваныя культурныя мерапрыемствы.
21. Iнфармацыя аб вынiках конкурсу размяшчаецца ў сродках масавай iнфармацыi i сетцы Iнтэрнэт не пазней за 10 дзён пасля прыняцця рашэння аб вызначэннi пераможцаў конкурсу.