Галоўная / Навіны / Навіны раёна
20.10.2025

Педагогі гімназіі №1 г.Астраўца ажыццявілі сваю даўнюю мару і пабывалі на экскурсіі ў КСУП “Гервяты”.

 Педагогі гімназіі №1 г.Астраўца ажыццявілі сваю даўнюю мару і пабывалі на экскурсіі ў КСУП “Гервяты”. Чаму менавіта гэта гаспадарка? А таму што гімназістам пашанцавала: распараджэннем райвыканкама ўстанова адукацыі ў межах пашырэння форм працоўнага навучання замацавана за гервяцкім прадпрыемствам. Уразіла ўсё! Ад санітарнага стану аб’ектаў і ўсёй тэрыторыі – можна гуляць у туфлях на абцасах (што некаторыя зрабілі!) – да вытворчай магутнасці сучасных аб’ектаў. Педагогі ўдзячны кіраўніку гаспадаркі Жданаву І.У., галоўнаму спецыялісту Івашка М.А. за тое, што падорана было столькі эмоцый і цяпла, пазітыву і радасці. Уразіў высокі прафесіяналізм работнікаў, любоў да сваёй працы і да гервяцкага краю. Наступны крок супрацоўніцтва – экскурсія навучэнцаў і сумесны прафарыентацыйны бацькоўскі сход.