Пераможцамі абласнога конкурсу сталі Марыя Няфёдава і Вольга Васілеўская
Двое з траіх астраўчан, удзельнікаў абласнога конкурсу выканаўцаў размоўнага жанру, вярнуліся з дыпломамі пераможцаў.
Конкурс праводзіўся ў дзвюх узроставых групах – дарослай і дзіцячай.
У дзіцячай журы скарыла вучаніца СШ №3 Марыя Няфёдава (тая самая Маша, якая іграла ў спектаклях «Свае і Чужыя» і «Святло ў канцы тунэля»). У намінацыі «Народная проза» яна так артыстычна расказала казку «Рыжы і лысы», што сумненняў у тым, хто варты першага месца, не засталося. У Машы – Дыплом І ступені.
Годна выступіў у гэтай узроставай групе і Цімафей Сямашка з Гудагайскай СШ з вершам А. Багушэвіча «Аўтаномны пажарны апавяшчальнік» – ён атрымаў Дыплом удзельніка.
У дарослай узроставай групе Астравецкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці прадстаўляла спецыяліст па кадрах Вольга Васілеўская. Яна чытала «Непрыгожую дзяўчынку» М. Забалоцкага – і была адзначана Дыпломам ІІ ступені.
Віншуем пераможцаў і ганарымся, што на Астравеччыне так шмат талентаў.