Хоць у КСУП “Гудагай” мужчына працуе толькі другі год, яго стаж работы ў сельскай гаспадарцы перавысіў 25 гадоў. Да слова, гэта не першая перамога Івана Печкура ў працоўным спаборніцтве: па выніках корманарыхтоўкі ён стаў лепшым вадзіцелем у раёне – МАЗам перавёз 1 421 тону травы.
–Дзякуй вам за вашу нялёгкую працу, – віншуючы з пераможным вынікам вадзіцеля-тысячніка ў раёне, адзначыў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Карніла. – Збожжа сёлета ўрадзіла, і з ўпэўненасцю можна казаць, што гэта не апошняя перавезеная вамі тона зерня.
Юрый Адула і Іван Печкур
Прафсаюзныя берагіні: галоўны бухгалтар райкама прафсаюза работнікаў АПК Марыя Станкевіч і лідар прафсаюзнай пярвічкі КСУП “Гудагай” Ганна Налівайка
Першы вадзіцель-тысячнік прымаў віншаванні, грашовыя прэміі і падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і прафсаюзнай пярвічкі КСУП “Гудагай”.
Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара