Галоўная / Навіны / Навіны раёна
01.10.2025

Пра знак каля вёскі Ігнацова

 

Паставіць правільна інфармацыйна-ўказальны знак вёскі Ігнацова папрасіў у сваім звароце ў рэдакцыю яе жыхар Станіслаў.

– Ігнацова знаходзіцца прама па дарозе. А вось стрэлка паказвае якраз наадварот – кіруе ў бок Вінгялішак, якіх ужо няма, – расказаў у лісце мужчына і падцвердзіў сказанае фотаздымкам. – Добра, днём яшчэ можна ўбачыць вёску здалля. ноччу? Да яе яшчэ метраў трыста прыкладна”.

Як паведамілі ў ДРБУ-159, на дадзеным участку дарогі знакі ўстаноўлены згодна з праектна- каштарыснай дакументацыяй: у 2015 годзе тут праводзілі капітальны рамонт.

Зварот жыхара Ігнацова будзе разгледжаны, і пасля ўзгаднення з адпаведнымі службамі знак населенага пункта перанясуць.


  Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.

Текст: Ольга Хотянович