Галоўная / Навіны / Навіны раёна
21.10.2025

Што важна ў сямейным жыцці і які наказ важна пакінуць дзецям – пра гэта гаварылі на дыялогавай пляцоўцы ў Астраўцы

 Якія каштоўнасці важныя для дасведчаных у сямейным плане пар і моладзі, ці перашкаджаюць сацыяльныя сеткі сямейнага жыцця і які наказ хацелі б даць сваім дзецям бацькі, як выбудаваць сямейныя адносіны, навучыцца саступаць адзін аднаму і быць цярплівым? На гэтыя і іншыя тэмы разважалі сем'і са стажам і тыя, хто нядаўна заключыў шлюбны саюз ці яшчэ толькі падаў заяву на рэгістрацыю, а таксама прадстаўнікі райвыканкама, духавенства, аховы здароўя і органаў ЗАГСа падчас раённай дыялогавай пляцоўкі пад назвай "Сям'я як каштоўнасць у сучасным свеце". Досведам сумеснага жыцця падзяліліся пары, якія разам не адно дзесяцігоддзе. Пра свае мары і планы расказалі тыя сем'і, якія толькі робяць першыя крокі. І зусім нядзіўна, што ўсе дашлі да меркавання, што важна не забываць бацькоў, у любой сітуацыі заставацца людзьмі і шанаваць кожны момант жыцця разам.