 
                            
                        
«Каб не было бяды»
Урок пад такой назвай для юных чытачоў зладзіла Міхалішкаўская бібліятэка. Дзеці ўзгадалі правілы паводзін у школе, дома, на вуліцы, у лесе і ля вадаёмаў. Яны абмеркавалі, наколькі небяспечнымі могуць быць гульні з агнём, а таксама чаму нельга бавіць час на будаўнічых пляцоўках і пясчаных кар’ерах. Таксама паўтарылі нумары тэлефонаў экстранных служб і адпрацавалі, як правільна выклікаць выратавальнікаў. Асабліва зацікавіла дзяцей знаёмства з вогнетушыцелем.

«Правілы бяспекі ведай і заўсёды іх выконвай!»
У такое незвычайнае падарожжа запрасіла Мальская бібліятэка-клуб выхаванцаў мясцовага дзіцячага сада. Малышам расказалі, чаму здараюцца пажары і як іх можна ліквідаваць, пакуль полымя невялікае. З дапамогай гульняў дзецям паказалі, да чаго можа прывесці неасцярожнае абыходжанне з агнём. Завяршылася мерапрыемства аглядам кніг на тэму бяспекі.




 
                     
                    