Убачыла свет кніга дзякуючы спонсарскай падтрымцы АТ “Атамбудэкспарт”, кіраўніцтва якога зацікавіла тэма ўшанавання памяці ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчынная вайны.
За вялікі ўнёсак у падрыхтоўку выдання ваенны камісар Астравецкага райваенкамата Дзмітрый Багуслаўскі ўзнагародзіў юбілейнымі медалямі “80 год “Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў” віцэ-прэзідэнта, дырэктара праекта па збудаванні БелАЭС АТ ”Атамбудэкспарт” Наталлю Бакушкіну, а таксама супрацоўнікаў “Астравецкай праўды”.