У валейбольным спаборніцтве “Супер Лібера” ўдзельнічала 9 альхоўскіх школьнікаў і іх педагог. Для гэтага трэба было запісаць на відэа выкананне пачарговых перадач мяча зверху і знізу за 1 хвіліну і выкласці яго ў сваім акаўнце ў “Інстаграм”.

Пераможцаў арганізатары вызначалі па максімальнай колькасці перадач у кожнай з 5 узроставых катэгорый. Пры роўнай колькасці паказчыкаў перавагу аддавалі таму ўдзельніку, які раней апублікаваў пост.
У топ-10 шчасліўчыкаў (35-65 гадоў) трапіў Уладзімір Батура са 153 перадачамі.
– Шкада, што мае вучні не сталі прызёрамі і пераможцамі, але яны ўсё для гэтага зрабілі. Да апошняга некаторыя ўваходзілі ў першую пяцёрку лідараў. Хачу адзначыць Дзмітрыя Вялікага (150 перадач), Дар’ю Балюцкас (170) і Маргарыту Кавалеўскую (173), якая паказала ідэнтычны пераможцу конкурса вынік, – падзяліўся Уладзімір Леанідавіч. – Лепшым удзельнікам на апошнім званку ўручылі дыпломы за ўдзел, а я атрымаў яшчэ і каштоўны падарунак ад Прэзідэнцкага клуба. Веру, што наперадзе ў вучняў нашай школы яшчэ не адна перамога.


Фота з архіва Альхоўскай СШ.