Значная доля ў аб’ёме травяністых кармоў належыць кукурузе. Яе ўборкай актыўна займаюцца ўсе гаспадаркі раёна. І хоць па тэмпах «каралеўскае жніво» сёлета ў параўнанні з мінулым годам запозненае, тым не менш у нарыхтоўцы сіласу аграрыі дэманструюць небывалыя хуткасць, спрыт і зладжанасць. У гэтым упэўнілася, пабываўшы ў РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі».
Два КВК заспелі ў кукурузным полі за вёскай Варзяны.
Аляксандр Шостак на гэтым кормаўборачным комплексе айчыннай вытворчасці працуе другі год – і не можа нарадавацца.

«Да гэтага ў мяне быў старэнькі «Ягуар». Тэхніка ламалася, з запчасткамі было складана – а гэта вымушаны прастой. Таму, калі перасеў на новы КВК, адразу адчуў розніцу, – прызнаецца механізатар. – За дзень у сярэднім кукурузу ўбіраю на 15-ці гектарах.»
Зазначу, што механізатар не толькі адметны корманарыхтоўшчык, але і сейбіт. Ён не раз трапляў у лік пераможцаў працоўнага спаборніцтва прафсаюза работнікаў АПК. У гэтым конкурсе, праўда, у намінацыі «ўнясенне мінеральных угнаенняў» некалькі гадоў назад лепшым прызналі Генадзя Слепіку.

«Да гэтага «хадзіў» з плугамі, – патлумачыў корманарыхтоўшчык. – Цяпер вось на кукурузе. За дзень набіваю каля 500 тон масы, але гэта ў сярэднім, таму што ўчастак участку – розніца.»
З полі да траншэі здробненую кукурузу адвозіла некалькі адзінак тэхнікі. Рабіць гэта «саўгасаўцам» дапамагаюць вадзіцелі з іншых прадпрыемстваў і прыватнікі.

У ЛІЧБАХ:
52% – кукурузы зжата.
315 ц/га – яе ўраджайнасць.
25 470 т – валавы збор.
* на раніцу 13 кастрычніка
Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич