Цалкам зжаты азімы ячмень, уборка яравога выйшла на фінішную прамую (92%). Намалочана 9 995 т і амаль 13 тыс. т ураджайнасцю 46,2 ц/га і 52,5 адправедна. З чвэрці ўбраных плошчаў азімай пшаніцы хлебаробы атрымалі 4 085 т зерня ўраджайнасцю 44,8 ц/га. Найлепш сыплецца азімы трыцікале: 59,5 ц/га, убрана 36% гэтай культуры, валавы намалот складае 7 572 т. Абмалочваюць камбайнеры зернебабовыя (41%), авёс і азімае жыта (па 2%), яравую пшаніцу (1%).
Зжата 83% рапсу ўраджайнасцю 38,3 ц/га. “Валоўка” дасягнула 10 220 т.
Акрамя гэтага, аграрыі ўбіраюць салому, рыхтуюць глебу пад сяўбу крыжакветкавага і заканчваюць другі ўкос.