Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
25.07.2023

Меркаванне: аналіз уступнай кампаніі 2023 года дасць дакладны алгарытм дзеянняў на будучае

Аналіз уступнай кампаніі 2023 года дасць дакладны алгарытм дзеянняў на будучае. Аб гэтым пасля сустрэчы педагагічнага актыву вобласці з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігарам Сергяенкам сказаў журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Руслан Абрамчык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта сустрэча праходзіла ў рамках даручэння кіраўніка дзяржавы, каб вярнуцца да таго, што мы прайшлі ў 2023 годзе разам з дзецьмі, педагагічнымі калектывамі, бацькамі. Каб на вялікай міжведамаснай нарадзе прыняць канчатковае рашэнне па фармаце выпускной і ўступнай кампаній у вышэйшыя навучальныя ўстановы, даць нашым грамадзянам (бацькам, педагогам) дакладны, выразны алгарытм дзеянняў на 2023-2024 навучальны год, каб кожны разумеў, як будзе заканчвацца навучальны год", - сказаў Руслан Абрамчык.

Ён дадаў: "Вельмі глыбока і пакрокава быў прааналізаваны ход падагульняючай атэстацыі за курс агульнай сярэдняй школы на працягу выпускной кампаніі 2023 года. Пачынаючы ад фарміравання пераліку прадметаў, якія здавалі 11-класнікі, парадку здачы экзаменаў, прыцягнення педагагічных работнікаў да правядзення экзаменаў, аж да абмеркавання дзён тыдня, у якія здаваліся экзамены і механізма ацэнкі работ. Гэта вельмі сур'ёзныя пытанні", - сказаў Руслан Абрамчык.

"Пазіцыі, якія прагучалі з вуснаў настаўнікаў, гэта прыняцце той сістэмы, якая была рэалізавана ў 2023 годзе - у фармаце двух цэнтралізаваных экзаменаў і аднаго цэнтралізаванага тэсціравання з наборам прадметаў, як і было ў 2023 (дзяржаўная мова плюс прадмет на выбар на ЦЭ і прадмет на выбар на ЦТ). Разам з тым адзначаны шэраг недахопаў: непразрыстасць, незразумеласць для шырокага кола грамадскасці сістэмы пераводу тэставых балаў у падагульняючыя. Усе заўвагі акумуляваліся, яны перададзены ў Міністэрства адукацыі і сёння агучаны кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта", - рэзюмаваў Руслан Абрамчык.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi