Сёння водар смачных і сытных страў заклікае ўсіх у Воранава. Другі хлеб беларусаў сёння ўшаноўваюць новым святам — бульба-фэст “Воранаўскі дранік” прымае гасцей з усяго Прынёмання.
Байкі, жарты, песні і міні-пастаноўкі, выставы, конкурсы, гульнёвыя пляцоўкі… — усё сёння прясвечана бульбачцы. Свята — гэткая своеасаблівая ода бульбе і, вядома ж, людзям працы, якія штодзённа прыкладаюць намаганні для росквіту сваёй малой радзімы.