Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
27.09.2023

Візуалізацыя, конкурсы, праекты. Каранік расказаў аб інфармацыйнай рабоце па захаванні гістарычнай памяці

На пасяджэнні Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік расказаў аб інфармацыйнай рабоце па захаванні гістарычнай памяці як асновы духоўных і культурных традыцый Гродзенскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Важную ролю ў захаванні гістарычнай памяці адыгрывае правядзенне сістэмнай інфармацыйнай кампаніі. Рэалізаваны ўнікальны сумесны праект рэдакцыі газеты "Гродзенская праўда" і пракуратуры Гродзенскай вобласці па напісанні кнігі "Сестры Хатыни. Гродненщина". У яе аснову пакладзены архіўныя ўспаміны сведкаў тых страшных падзей, матэрыялы крымінальных спраў і музейных экспазіцый, каментарыі гісторыкаў і краязнаўцаў аб жудасных злачынствах гітлераўцаў на нашай зямлі", - сказаў Уладзімір Каранік.

Праект, дарэчы, стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу "Год гістарычнай памяці ў беларускіх СМІ" і 19-га міжнароднага конкурсу дзяржаў - удзельніц СНД "Мастацтва кнігі". Па яго матывах разам з навучэнцамі ўстаноў адукацыі вобласці распрацавана карта знішчаных населеных пунктаў рэгіёна. Арганізавана перасовачная выстаўка-прэзентацыя, якую наведалі тысячы маладых людзей.

"Пракуратура і рэдакцыя газеты "Гродзенская праўда" рэалізуюць яшчэ адзін праект "Урокі гісторыі" аб злачынствах бандфарміраванняў Арміі Краёвай на тэрыторыі Гродзенскай вобласці. Праз адноўленыя рэальныя гісторыі відавочцаў аб дзейнасці АК на тэрыторыі сучаснай Гродзенскай вобласці расказваецца аб яе ўзброеных сутыкненнях з савецкімі партызанамі і ўчыненні злачынстваў у адносінах да прадстаўнікоў мясцовага насельніцтва", - дадаў кіраўнік рэгіёна.

Уладзімір Каранік адзначыў, што ў рамках рэалізацыі праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва Беларусі на 2022-2025 гады ў Гродзенскай вобласці вядзецца работа па прысваенні ўстановам адукацыі імён герояў Вялікай Айчыннай вайны і працы, воінаў-інтэрнацыяналістаў і іншых выдатных асоб. "Навучэнцы сумесна з педагогамі праводзяць пошукавую работу, распрацоўваюць праекты, ствараюць музейныя экспазіцыі, наладжваюць сувязь з сем'ямі і блізкімі сваякамі ветэранаў. Калі ў 2022 годзе ў вобласці налічвалася 22 установы адукацыі, якім прысвоены такія імёны, то сёння іх ужо 63", - падкрэсліў ён.

Традыцыйным стала і правядзенне аблвыканкамам і Гродзенскай абласной арганізацыяй "Белая Русь" навукова-практычнай канферэнцыі "Мая сям'я ў гады Вялікай Айчыннай вайны". Праводзяцца сустрэчы прадстаўнікоў Гродзенскага абласнога Савета ветэранаў з дэпутатамі Маладзёжнага парламента пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў.

"Актыўна развіваецца сетка ваенна-патрыятычных аб'яднанняў. Паспяхова функцыянуюць клубы на базе ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў. Рэалізуецца праект "Кадэцтва", накіраваны на павышэнне эфектыўнасці ваенна-прафесійнай арыентацыі навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі другой ступені навучання. Праводзяцца творчыя фестывалі, інтэлектуальныя гульні, экскурсіі, конкурсы, велапрабегі, спартакіяды, турніры і іншыя мерапрыемствы, - расказаў Уладзімір Каранік. - З мінулага года функцыянуе абласны кластар ваенна-патрыятычнага выхавання, у рамках якога каардынуецца дзейнасць устаноў адукацыі па развіцці і папулярызацыі ваенна-патрыятычнага выхавання, ажыццяўляецца ўзаемадзеянне з суб'ектамі, якія забяспечваюць нацыянальную бяспеку. "Кластар ваенна-патрыятычнага выхавання" ў Telegram налічвае ўжо больш за 2 тыс. удзельнікаў".

Ва ўстановах дадатковай адукацыі рэалізуюцца праекты і конкурсы турысцка-краязнаўчай накіраванасці. 40 музеям устаноў адукацыі Гродзенскай вобласці з 322 прысвоена ганаровае званне народнага, і гэта самая вялікая колькасць у краіне. У ходзе абласнога анлайн-праекта "Даведнік па малой Радзіме" створаны віртуальныя даведнікі па школьных музеях, аграгарадках, вёсках, палацава-паркавых комплексах і сядзібах. Па выніках праекта распрацавана 87 даведнікаў, якія могуць выкарыстоўвацца ўсімі жадаючымі. Цэнтр турызму і краязнаўства вядзе работу па стварэнні адзінага музейнага партала, дзе прадстаўлены сайты музеяў устаноў адукацыі, лепшыя распрацоўкі музейных заняткаў.

"Мы прадаўжаем пашыраць і ўдасканальваць формы і метады правядзення работы па захаванні гістарычнай памяці як асновы духоўных і культурных традыцый. Адказна і нестандартна падыходзім да распрацоўкі і правядзення кожнага мерапрыемства, забяспечваючы адданасць традыцыям. Шырока прыцягваем да гэтай работы моладзь, прывіваем ім думкі, што будучыня краіны і захаванне гістарычнай памяці залежыць ад іх", - падкрэсліў Уладзімір Каранік. Ён таксама адзначыў станоўчы вопыт у пашырэнні метадаў візуалізацыі на прыкладзе Дня народнага адзінства ў Гродне і рэгіёне, а менавіта стварэнне тэматычных інфармацыйных стэндаў.

Акрамя таго, Гродзенская абласная асацыяцыя мясцовых Саветаў дэпутатаў пры падтрымцы Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў і Гродзенскага аблвыканкама правяла конкурс творчых работ сярод навучэнцаў трэцяй ступені агульнай сярэдняй адукацыі і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў "Я - заканадавец". Адна з яго намінацый - "Гістарычная памяць - мая дарога ў будучыню" накіравана на стымуляванне інтарэсу моладзі да грамадскага жыцця дзяржавы.

"На працягу года Гродзенскім абласным Саветам дэпутатаў сумесна з аблвыканкамам, газетай "Гродзенская праўда", абласным камітэтам ГА "БРСМ" і ўніверсітэтам імя Я. Купалы рэалізоўваўся праект "Равеснікі маладой Беларусі". Ён адкрыў імёны паспяховых маладых людзей, якія знайшлі сваё прызнанне, маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю, адстойваюць духоўна-маральную спадчыну продкаў і дабіліся значных поспехаў. Праект завяршыўся форумам, што сабраў моладзь, якой у недалёкай будучыні трэба будзе адказваць за лёс Айчыны", - рэзюмаваў Уладзімір Каранік.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi