Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
24.10.2024

Запаветныя 10 млн тон блізка: аграрыі рэспублікі намалацілі больш за 9,9 млн тон збожжа з улікам рапсу

Ва ўсіх катэгорыях гаспадарак рэспублікі, паводле даных на 24 кастрычніка, усяго намалочана збожжа з улікам рапсу больш за 9,96 млн тон, расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

У Беларусі намалочана больш як 2 млн т зерня кукурузы, ураджайнасць склала 78,6 ц/га. Убрана 263,7 тыс. га пасяўных плошчаў, адведзеных пад кукурузу на зерне, або 85,4 працэнта ад плана. Сабрана таксама звыш 20,6 млн т зялёнай масы кукурузы з ураджайнасцю 227 ц/га. Кукурузу на сілас і зялёныя кармы на сёння ўбралі з плошчы 909,5 тыс. га (96,4 працэнта ўборачнай плошчы).

Актыўнымі тэмпамі ідзе ўборка іншых сельгаскультур. Так, уборка цукровых буракоў завершана на 69,3 працэнта, убрана 72,1 тыс. га. Работнікі аграпрамысловага комплексу рэспублікі накапалі звыш 3,4 млн т цукровага караняплода, сярэдняя ўраджайнасць па краіне сфарміравана на ўзроўні 473 ц/га.

Аграрыі рэспублікі, паводле даных на 24 кастрычніка, убралі 17,6 тыс. га пасяўных плошчаў бульбы, што складае 99,4 працэнта да плана. Пры гэтым у сельскагаспадарчых арганізацыях накапана 543,6 тыс.т караняплода з сярэдняй ураджайнасцю па краіне 308,6 ц/га.

Таксама, паводле даных на 24 кастрычніка, сабрана 129,9 тыс. т агародніны пры ўраджайнасці (без агародніннага гарошку) 353,8 ц/га. Убрана 4,66 тыс. га пасяўных плошчаў, або 82,7 працэнта да плана.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi