Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
01.02.2023

Бюджэт пражытачнага мінімуму павышаецца з 1 лютага

Новыя памеры бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах будуць дзейнічаць з 1 лютага да 30 красавіка 2023 года, паведамляе БЕЛТА.

БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены на ўзроўні Br341,48. У параўнанні з нарматывам, які дзейнічаў з 1 лістапада 2022 года па 31 студзеня 2023-га, гэты паказчык вышэйшы на 0,5 працэнта.

Што датычыцца асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп, памер БПМ для працаздольнага насельніцтва складзе Br377,14 (раней - Br375,26); пенсіянераў - Br256,7 (раней - Br255,28); дзяцей ва ўзросце да трох гадоў - Br217,39 (раней - Br215,93); дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці гадоў - Br300,03 (раней - Br298,21); дзяцей ва ўзросце ад шасці да васямнаццаці гадоў - Br365,76 (раней - Br363,28).

У сувязі са змяненнем БПМ з 1 лютага 2023 года аўтаматычна пераглядаюцца розныя надбаўкі і павышэнні, убудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, якія вылічаюцца ад памеру БПМ. Гэта датычыцца памераў дзярждапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, сацыяльных пенсій, павышэнняў да пенсій, якія прадугледжаны для асобных катэгорый пенсіянераў, даплат і надбавак пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, а таксама дапамог па доглядзе інваліда I групы альбо асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.

Як паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, пераразлік закране больш як 700 тыс. атрымальнікаў сацыяльных выплат (дзеці, пажылыя грамадзяне, інваліды).-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi