10 кастрычніка, Душанбэ /Кар. БЕЛТА/. Актывізацыя інтэграцыйнага ўзаемадзеяння дзяржаў Еўразіі набывае характар устойлівай тэндэнцыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у вузкім фармаце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Адным са стратэгічных напрамкаў у дзейнасці Садружнасці Аляксандр Лукашэнка назваў умацаванне аўтарытэту і пазіцыянаванне СНД на міжнароднай арэне. "Актывізацыя інтэграцыйнага ўзаемадзеяння дзяржаў Еўразіі, рост цікавасці да супрацоўніцтва з нашымі агульнымі структурамі з боку трэціх краін набываюць характар устойлівай тэндэнцыі", - заявіў Прэзідэнт.
"Паглядзіце, як у гэтым плане рушыла наперад Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва, якія вынікі ёсць у ЕАЭС, - падкрэсліў ён. - Садружнасці Незалежных Дзяржаў таксама неабходна ўмацоўваць узаемадзеянне з краінамі і арганізацыямі-аднадумцамі для пашырэння ўзгодненага міжнароднага парадку дня, адстойвання нашых падыходаў і каштоўнасцей".
У сувязі з гэтым, лічыць беларускі лідар, агульным інтарэсам адпавядае надзяленне ШАС статусам наглядальніка ў Садружнасці. Акрамя таго, Прэзідэнт Беларусі цалкам падтрымаў ініцыятыву Прэзідэнта Казахстана аб заснаванні фармату "СНД плюс".-0-
БЕЛТА