Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін звязаліся па відэа-канферэнц-сувязі ў ходзе правядзення сумеснай трэніроўкі з воінскімі часцямі баявога прымянення ядзернай зброі і ядзернага забеспячэння, перадае карэспандэнт БЕЛТА."Сапраўды, гэта першая такая сумесная трэніроўка. Але па элементах, па складніках, аказваецца, нашы генеральныя штабы, міністры абароны праводзяць яе штоквартальна. Але без нас (прэзідэнтаў. - Заўвага БЕЛТА). Мы з вамі яшчэ зімой абмяркоўвалі перспектыву ўдзелу прэзідэнтаў, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Я вас абсалютна падтрымліваю, мы нікому абсалютна не пагражаем. Але ў нас ёсць такая зброя, і мы гатовы ўсяляк абараняць нашу сумесную Айчыну ад Брэста да Уладзівастока. Калі нешта ёсць у нашых руках, мы павінны ўмець гэтым карыстацца"."Я, Уладзімір Уладзіміравіч, аб'ехаў усе аб'екты навокал, паглядзеў у Беларусі - на ўсходзе, у цэнтры - усе знаходзяцца ў добрым стане. Тут знаходзяцца генералы расійскія, з якімі я размаўляў. Яны задаволены сумеснай нашай работай", - заявіў беларускі лідар.
"Думаю, што запланаваныя мерапрыемствы пройдуць нармальна. Зразумела, той, хто нешта хоча ўбачыць у гэтым, той убачыць. Але гэта наша справа, мы займаемся законнай справай і будзем гэтым займацца, абараняючы жыццё нашых людзей", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт таксама прывітаў усіх ваеннаслужачых, генералаў, хто ўдзельнічае ў трэніроўцы. А Уладзіміра Пуціна павіншаваў з паспяховым візітам у Кітай.У сваю чаргу Уладзімір Пуцін у сваім уступным слове адзначыў, што гэта такая першая сумесная трэніроўка армій Расіі і Беларусі па кіраванні стратэгічнымі і тактычнымі ядзернымі сіламі. Ён падкрэсліў, што выкарыстанне такой зброі можа быць толькі крайняй выключнай мерай забеспячэння нацыянальнай бяспекі дзвюх дзяржаў. "Разам з тым, улічваючы рост напружанасці ў свеце, з'яўленне новых пагроз і рызык, наша ядзерная трыяда, як і раней, павінна служыць надзейным гарантам суверэнітэту саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі, забяспечыць вырашэнне задач стратэгічнага стрымлівання, падтрымання ядзернага парытэту і балансу сіл на глабальным узроўні", - сказаў Прэзідэнт Расіі.Паводле яго слоў, у ходзе сумеснай трэніроўкі трэба было адпрацаваць шырокае кола задач, перш за ўсё дзеянні службовых асоб па кіраванні і ўзаемадзеянні пры прымяненні ядзернай зброі, у тым ліку размешчанай на тэрыторыі Беларусі. Таксама трэба было правесці практычныя пускі балістычных і крылатых ракет.Кіраўнік беларускай дзяржавы выйшаў на сувязь з расійскім калегам, знаходзячыся на пункце кіравання Міністэрства абароны. Раней яму было даложана аб задуме правядзення трэніроўкі. Адпрацоўка адпаведных мерапрыемстваў праводзіцца ва ўзаемадзеянні з расійскім бокам.
Аляксандр Лукашэнка ў Асіповіцкім раёне агледзеў парк тэхнікі ракетнай брыгады, наведаў камандны пункт камандзіра. Прэзідэнту прадэманстравалі пускавую ўстаноўку "Іскандэр-М" і нанясенне ўмоўнага ракетнага ядзернага ўдару (электроннага пуску). Гэта значыць, усе дзеянні былі праведзены так, як гэта было б у рэальнай баявой абстаноўцы. З адзіным важным нюансам - непасрэдна запуску ракеты не было.-0-