Лукашэнка правядзе перагаворы з Прэзідэнтам М'янмы Мін Аун Хлайнам
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Рэспублікі Саюз М'янма. Мін Аун Хлайн 20 жніўня прыбывае ў Беларусь з афіцыйным візітам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Асноўная перагаворная праграма на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў запланавана на пятніцу, 21 жніўня. Прэзідэнты абмяркуюць стан і перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, ключавыя напрамкі якога вызначаны ў дарожнай карце на 2026-2028 гады. Перш за ўсё размова ідзе аб узаемадзеянні ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, фармацэўтыцы, навуцы і адукацыі. Кіраўнікі дзяржаў разгледзяць канкрэтныя крокі па хутчэйшай практычнай рэалізацыі намечаных раней планаў, а таксама новыя ўзаемавыгадныя праекты. Увага будзе ўдзелена і ўзаемадзеянню Мінска і Нейп'ідо на міжнародных пляцоўках.
Па выніках перагавораў плануецца падпісанне дакументаў, накіраваных на ўмацаванне беларуска-м'янманскіх сувязей у гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, прававой і іншых сферах.
Маючы адбыцца афіцыйны візіт Мін Аун Хлайна з'яўляецца сведчаннем актыўнай работы, якую праводзіць Беларусь па развіцці адносін як непасрэдна з М'янмай, так і краінамі рэгіёна Паўднёва-Усходняй Азіі ў цэлым.-0-