Фота з архіва
22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 кастрычніка заслухаў даклады кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрыя Крутога і старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталлі Качанавай, паведамляе БЕЛТА.
Галоўнай тэмай у дакладзе Дзмітрыя Крутога была падрыхтоўка вялікай нарады па забеспячэнні ўстойлівага развіцця Віцебскай вобласці, якая адбудзецца ў канцы бягучага тыдня. Прэзідэнту быў даложаны план будучай работы, галоўныя пункты якога - прадметныя справаздачы абласнога кіраўніцтва па асноўных напрамках.
Абмеркаваны таксама пытанні, якія патрабуюць пастаяннай увагі і кантролю. Размова аб сур'ёзных рашэннях, якія прымаліся па Віцебскай вобласці раней. Гэта работа інтэграцыйных структур і аграпрамысловага комплексу рэгіёна ў цэлым, работа прамысловага сектара і сітуацыя на праблемных прадпрыемствах, а галоўнае - праграма развіцця вобласці. Усе гэтыя напрамкі знаходзяцца на асаблівым кантролі, і ў пятніцу на нарадзе па кожным з іх чакаецца асобная размова. Гэта падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, заслухоўваючы даклад кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.
Другой тэмай даклада Дзмітрыя Крутога стала інфармацыйная работа. Яе рэгуляванне ўваходзіць у сферу адказнасці Адміністрацыі Прэзідэнта. Размова ў дакладзе ішла аб рабоце членаў урада і вышэйшых службовых асоб у СМІ. Гэта ўключае інфармаванне і растлумачальную работу па ключавых аспектах, якія ўваходзяць у кампетэнцыю міністэрстваў і ведамстваў, а таксама рэагаванне на хвалюючыя насельніцтва пытанні. Ключавое даручэнне кіраўніка дзяржавы - выбудоўванне інфармацыйнага балансу.
Акрамя таго, было даложана аб удасканаленні механізма камандзіравання службовых асоб за мяжу і арганізацыі рабочага працэсу з улікам патрабаванняў Дырэктывы нумар 11 - правядзенне нарад, калегій і іншых мерапрыемстваў у пазарабочы час, без адцягнення службовых асоб ад выканання іх непасрэдных прафесійных абавязкаў.
Асноўнай тэмай даклада Наталлі Качанавай кіраўніку дзяржавы стаў маніторынг сферы гандлю на месцах і працэсаў цэнаўтварэння. Па даручэнні Прэзідэнта такі маніторынг ажыццяўляюць Савет Рэспублікі і Палата прадстаўнікоў. Кіраўнікі палат парламента рэгулярна дакладваюць кіраўніку дзяржавы актуальны зрэз інфармацыі па гэтых тэмах. У прыватнасці, раз у месяц справаздачу аб выніках маніторынгу Прэзідэнту накіроўвае Палата прадстаўнікоў. На гэтых жа пытаннях была сканцэнтравана ўвага і ў час даклада старшыні Савета Рэспублікі - справядлівасць у пытаннях цэнаўтварэння, арганізацыя гандлю ў рэгіёнах і сельскай мясцовасці, настроі ў грамадстве ў цэлым і праблемныя пытанні, якія хвалююць насельніцтва.
Акрамя таго, Наталля Качанава далажыла кіраўніку дзяржавы блок кадравых пытанняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Савета Рэспублікі.