Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
11.04.2023

Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 22 красавіка

Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 22 красавіка. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў, якую падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

У прэс-службе таксама расказалі, куды будуць накіраваны грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення суботніка, у тым ліку на рабочых месцах.

Так, палавіну плануецца накіраваць Гомельскаму аблвыканкаму на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу вязням Азарыцкага лагера смерці (Калінкавіцкі раён). Яшчэ 50 працэнтаў пералічаць Брэсцкаму аблвыканкаму на стварэнне рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці.

БЕЛТА - Навiны Беларусi